Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналісты незалежных беларускіх выданняў, у тым ліку фрылансеры, якія стала жывуць і працуюць у Беларусі, могуць падаць заяўку на праграму.
Дэдлайн падачы заявак: 20 верасня 2023 года.
7-8 дзён (з даездам) у перыяд з кастрычніка 2023 па студзень 2024 года.
Да 20 верасня запоўніць анкету і далучыць матывацыйны ліст. Кандыдатак(-аў) будзе адбіраць журы, у якое ўваходзяць прадстаўніцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, якія падтрымліваюць беларускіх журналістаў.
У матывацыйным лісце коратка апішыце патрэбу ў медыцынскім абследванні і больш падрабязна пажаданні па кантактах і сустрэчах з беларускімі калегамі ў Варшаве. Калі вы не хочаце называць пэўныя медыябрэнды, можаце выкарыстоўваць заменнікі або скарачэнні. Журы звяжацца з пераможцамі, але пакідае за сабой права не звязвацца з не адабранымі кандыдаткамі/-амі.
Увага! Арганізатары не аказваюць візавай падтрымкі, але пакрываюць кошты фірм-пасярэднікаў і консульскія зборы, калі яны ёсць, а таксама кошты страхоўкі. Гэта адбываецца пасля таго, як паспяхова адабраныя кандыдаткі/-ы прыедуць у Польшчу.
Арганізатар: Media Solidarity Belarus.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт