Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Гэта працоўная назва. Белсат запытаўся ў заснавальніка Malanka Media Паўла Марыніча пра новы праект.
Павел Марыніч кажа, што ў беларускім медыяполі на сённяшні дзень не стае відэа- і тэлепраектаў. Гэта стала нагодаю для ідэі стварыць яшчэ адзін тэлеканал. «Адзіны незалежны тэлепраект сёння – гэта польскі праект «Белсат», польскага ўраду. А беларускага такога, які быў бы заснаваны беларусамі, няма», – распавёў Марыніч.
Пра дэталі будучага тэлеканалу Павел Марыніч на цяперашнім этапе распавядаць адмовіўся, бо праект існуе на ўзроўні планаў і абмеркаванняў.
«Гэта нашая мара – усё, што магу сказаць. І вялікае жаданне зрабіць грамадскае тэлебачанне. Такое, як «Суспільне» ва Украіне», – кажа кіраўнік Malanka Media.
Па словах Марыніча, «гэта не будзе дзяржаўны канал, ён не будзе належаць ні да якой дзяржавы». Размяшчаць яго плануюць не ў Беларусі (пакуль).
Пэўны час таму Павел Марыніч абвяшчаў планы стварыць беларускае інфармагенцтва. «Мы робім яго. Але гэта не нешта, што ў адну хвіліну робіцца. Каб мець інфармагенцтва, патрэбныя журналісты ўнутры краіны, патрэбная база», – кажа спадар Павел.
UPD. 25 верасня 2023
Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў паведаміў у каментары калегам БАЖ:
– «Еўрарадыё» і Malanka Media утвараюць кансорцыум і ўжо цяпер распрацоўваюць супольныя праекты. Наколькі мне вядома, гэта ўвогуле першы выпадак, каб дзве беларускія і прабеларускія медыі з розных краінаў аб’ядналіся і пачалі працаваць разам.
Ён таксама адзначыў, што абедзве рэдакцыі маюць сур’ёзныя кампетэнцыі і досвед у стварэнні відэакантэнта. Таму значная частка супрацы будзе менавіта пра відэа. «Але мы самі яшчэ не абвяшчалі публічна ні пра ўтварэнне кансорцыўму, ні пра канкрэтныя праекты. Гэта зрабілі нашы калегі, дзякуй ім вялікі», – дадаў Павел Свярдлоў.
Паводле яго, калі «Еўрарадыё» будзе гатова прэзентаваць гледачам вынік супрацы, аб гэтым паведамяць асобна.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт