Конкурс J4T AWARDS-2023 для рэдакцый і журналістаў/журналістак

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» абвяшчае конкурс J4T AWARDS для беларускіх журналістаў і журналістак, а таксама рэдакцый. Мэта конкурсу: павысіць прафесійныя навыкі ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі. Вынікі конкурсу – 10 снежня 2024 года.

Фота: Giorgio Trovato / Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 20 лістапада 2023 года.

Усяго тры намінацыі, выбіраць будуць матэрыял, рэдакцыю і асобу года.

Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых групаў

У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, што былі апублікаваныя з 1 лістапада 2022 года па 31 кастрычніка 2023 года. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы.

Спасылку на матэрыял накіраваць на адрас info@j4t.by з пазнакай «Матэрыял на сацыяльную тэматыку». У лісце абавязкова ўказаць імя і прозвішча і кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх медыя.

Лаўрэаты/лаўрэаткі атрымаюць ганаровыя граматы і прыз. Пераможца зможа ўзяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2024 годзе.

Рэдакцыя года

У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя, якая ў 2022 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі, а таксама на вымушанай рэлакацыі.

Намінанты могуць быць высунутыя прадстаўнікамі грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, а таксама чытачамі / гледачамі / слухачамі.

Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць наступную форму.

Пераможца будзе вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НКА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

Асоба года

Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2022 годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць». Вынікі прэміі будуць абвешчаныя 10 снежня 2023 года.

Больш конкурсаў тут

Падзяліцца:

28 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс J4T AWARDS-2023 для рэдакцый і журналістаў/журналістак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць