Стыпендыі для медыяменеджараў ад Sulzberger Executive Leadership Program (Калумбійскі універсітэт)

Sulzberger Executive Leadership Program запрашае кіраўнікоў інфармацыйных арганізацый і перспектыўных медыя-стартапаў. Праграмма дапаможа кіраваць інавацыямі і вырашаць стратэгічныя бізнес-задачы ў часы хуткай трансфармацыі, нявызначанасці і магчымасцей. Гэтую праграму таксама падтрымлівае Google News Initiative, якая спансіруе стыпендыі для чатырох лідэраў навінавых арганізацый.

Выява: Unsplash / Colton Duke

Дэдлайн падачы заявак: 15 кастрычніка 2023 года.

Праграма прызначана для старэйшых і новых спецыялістаў у рэдакцыях і навінах. Стыпендыяты звычайна паходзяць з самых розных інфармацыйных арганізацый з ЗША і за мяжой. Праграма заклікае арганізацыі, зацікаўленыя ў развіцці міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, разгледзець магчымасць накіравання каманды. І заахвочвае вылучэнне новых лідэраў з груп, якія недастаткова прадстаўлены ў журналістыцы.

Стыпендыяты выкарыстоўваюць 21-тыднёвую праграму для запуску, паскарэння і рэалізацыі рэальнага праекта, які мае вырашальнае значэнне для місіі іх арганізацый і інтэграваны ў іх паўсядзённую працу.

Стыпендыя ўключае ў сябе кошт навучання і аплату праезду.

Тры этапы праграммы

Праграма пачынаецца з інтэнсіўнага занятку ў школе журналістыкі Калумбійскага універсітэта з 2 па 12 студзеня 2024 г.

Затым стыпендыяты вяртаюцца ў свае арганізацыі, каб неадкладна рэалізаваць тое, чаму яны навучыліся, і атрымліваюць падтрымку ў рамках штотыднёвых анлайн-сустрэч групы і індывідуальнага навучання.

Праграма завяршаецца ў Калумбійскім універсітэце апошнім тыднёвым інтэнсіўным заняткам, які ўключае фінальныя прэзентацыі праектаў. Пройдзе з 20 па 24 мая 2024 года.

Падаць заяўку на Sulzberger Executive Leadership Program

Заўвага. Афлайн-заняткі будуць праводзіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, правіламі і пратаколамі Covid-19, якія патрабуюцца Нью-Ёркам і Калумбійскім універсітэтам. Калі якая-небудзь з гэтых мер грамадскай аховы здароўя перашкодзіць афлайн-навучанню, заняткі будуць праводзіцца анлайн.

Дадатковая інфармацыя пра праграму

Праграма Sulzberger выкарыстоўвае актывы Калумбійскага ўніверсітэта, запрашае выкладчыкаў з Калумбійскай школы журналістыкі і бізнес-школ, прыцягваючы наватараў галіны, якія працуюць у адной з найбуйнейшых сусветных медыя-сталіц,  задзейнічаюць Калумбійскую школу журналістыкі і сеткі выпускнікоў Sulzberger. Гэта супольнасць дае стыпендыятам Sulzberger Fellows шырокую перспектыву і магутны нетворк.

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

 

Падборкі магчымасцяў у нашым Telegram

Падзяліцца:

28 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыі для медыяменеджараў ад Sulzberger Executive Leadership Program (Калумбійскі універсітэт)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць