Ідзе прыём заявак відэа на сацыяльную тэматыку на прэмію Social Impact Media Awards (SIMA)

Прэмія Social Impact Media Awards (SIMA) прымае заяўкі на Міжнародны конкурс дакументальных фільмаў і адукацыйных медыяў. Кінематаграфісты і актывісты з усяго свету могуць адправіць на конкурс фільмы на тэмы актывізму, спачування і сацыяльных пераўтварэнняў.
Ідзе прыём заявак відэа на сацыяльную тэматыку на прэмію Social Impact Media Awards (SIMA)
Выява: Sima Studios

Дэдлайн падачы заявак: 7 кастрычніка 2023 года

Катэгорыі, у якіх прымаюцца фільмы на конкурс:

  • Поўнаметражныя дакументальныя фільмы;
  • Кароткаметражныя дакументальныя фільмы;
  • Выкарыстанне Штучнага інтэлекту;
  • Інавацыйныя відэа, якія аказваюць уплыў;
  • Інтэрактыўныя відэа і відэа, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі пашыранай рэальнасці;
  • Прадусарскія кампаніі.

Патрабаванні да фільмаў

Даўжыня поўнаметражных дакументальных відэа — не менш за 40 хвілін, кароткаметражных відэа — не больш за 40 хвілін, інтэрактыўных відэа — не больш за 20 хвілін, і інавацыйных відэа — ад 2 да 20 хвілін.

Прымаюцца фільмы, створаныя ў перыяд з кастрычніка 2022 па верасень 2023 года.

Усе дакументальныя фільмы і навучальныя відэа, створаныя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.

Што атрымаюць пераможцы

Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовыя прызы, прасоўванне ў медыя і дапамогу ў дыстрыбуцыі.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

Крыніца: simaawards.org

28 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак відэа на сацыяльную тэматыку на прэмію Social Impact Media Awards (SIMA)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць