Летнік разнастайнасці ў Грузіі ў лістападзе 2023

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на летнік, які пройдзе з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі.

Летнік разнастайнасці ў Грузіі ў лістападзе 2023
Выява: J4T


Дэдлайн: 9 кастрычніка 2023 года.

Удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, або пісьменніцкай ці актывісцкай дзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, спасылку як мінімум на адну сацыяльную сетку, трэба даслаць па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com.

Забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах, выдаткі на авіяпералёт,  трансфер у аэрапорт і назад.

Падзяліцца:

Крыніца: Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць»

2 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiЛетнік разнастайнасці ў Грузіі ў лістападзе 2023

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць