Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Program on Conflict and Development Тэхаскага ўніверсітэта прымае заяўкі на ўдзел у штогадовай праграме студэнцкіх медыя-грантаў і прапануе магчымасць расказаць чалавечыя гісторыі, якія стаяць за асноўнымі глабальнымі праблемамі.
Дэдлайн: 30 лістапада 2023 года
У гэтым годзе галоўнай тэмай стане роля гасцінічнага бізнеса і турызма ў вырашэнні канфліктаў ва ўсім свеце.
Чакаецца, што кожны пераможца на працягу 2024 года патраціць мінімум два месяцы на дакументаванне тых праблем, з якімі сутыкаюцца закранутыя канфліктамі краіны, і таго, як гэтыя праблемы могуць быць вырашаныя з дапамогай турызму і/або гасціннасці.
Падаць заяўку можа студэнт любога акрэдытаванага ўніверсітэта свету. Пераможцы атрымаюць да 5000 долараў на паездку ў любое месца па іх выбары, унутры краіны ці за мяжу, пры ўмове, што яны атрымаюць дазвол ад свайго ўніверсітэта і любых іншых адпаведных арганізацый.
Студэнтам бакалаўрыяту не дазваляецца падарожнічаць у краіны, дзе дзейнічае папярэджанне Дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб паездках.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт