Праграма для НКА і актыўных людзей

Курс «Мае сэнс» пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада 2023 года. Ён для валанцёраў некамерцыйных арганізацый, а таксама для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў з невялікім досведам працы.

Праграма для НКА і актыўных людзей
Ілюстрацыя з сайта oeec.ngo

Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка 2023 года

Што раскажуць на курсе:

  • як наладжанаы структура і працэсы ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці;
  • як ацэньваць патрэбы мэтавых груп;
  • як распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі;
  • як наладзіць экалагічную камунікацыю і працу ў камандзе;
  • як прасоўваць сваю дзейнасць і паслугі;
  • як інтэграваць скразныя каштоўнасці ў дзейнасць арганізацыі і што гэта такое;
  • як наладзіць арганізацыйную бяспеку;
  • як пісаць якасныя справаздачы і тэхнічныя заданні;
  • як клапаціцца пра сябе і не выгараць.

У праграме:

  • 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
  • 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
  • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
  • практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь.

Запланаваны варкшопы і сустрэчы у Zoom па панядзелках, серадах і пятніцах.  Пасля паспяховага праходжання курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат. Мовы курса: беларуская і расейская. Удзел бясплатны.

Зарэгістравацца на курс

Падзяліцца:

Крыніца: oeec.ngo

11 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяПраграма для НКА і актыўных людзей

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць