Семінар «Свабода слова і Беларусь»

9 лістапада 2023 года ў Вільнюсе пройдзе семінар «Свабода слова і Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя, амбасадараў і экспертаў.

Семінар «Свабода слова і Беларусь»
Ілюстрацыя: Darya Tryfanava/Unsplash

Дэдлайн рэгістрацыі: 31 кастрычніка 2023 года

Мерапрыемства ініцыявана амбасадамі Ірландыі, Нарвегіі і Фінляндыі супольна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Запрашаюцца журналісты, рэдактары і іншыя прадстаўнікі медыясферы, якія хацелі б разам з дзеячамі міжнароднай супольнасці абмяркаваць шляхі вырашэння праблем беларускіх медыя.

Працоўныя мовы: беларуская і ангельская (пераклад).

Звяртаем вашу ўвагу, што дарожныя выдаткі і пражыванне ўдзельнікаў арганізатарамі семінара не кампенсуюцца. Пра месца, час і праграму сустрэчы паведамяць кожнаму ўдзельніку асабіста.

Регістрацыя

Падзяліцца:

Крыніца: БАЖ

16 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiСемінар «Свабода слова і Беларусь»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць