Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларускія медыйшчыкі працягваюць дзяліцца сваімі ўлюбёнымі спосабамі адпачынку. Ранейшыя выпускі не пра працу вы знойдзеце на нашым сайце. А калі вам таксама ёсць што расказаць – пішыце нам на press-club@solidarityby.eu.
Я гляджу спорт і хаджу на спорт. Сілоўня і трэнажорка забяспечваюць неабходную руціну. Мы гамонім з трэнерам пра баскетбол ці маўчым, пакуль я іду за блінамі, вешаю іх на штангу, падымаю яе, а пасля прыбіраюся за сабой – прыблізна адно і тое ж кожны раз. Максімальна лагодная плынь, якая дазваляе выключыць галаву.
У гэтым годзе дачытаў усіх магчымых Гары Потэраў па-беларуску. Пасля працягнуў па-польску. Зараз спрабую дабіць «Мінскую трылогію» Сяргея Пясецкага. Але недзе згубіў трэцюю кнігу, зараз вось шукаю.
Калі быў маладзейшым, чыталася лепей, бо лепей трымаў канцэнтрацыю. Гэта ўсё пра агульны ўзровень стомленасці.
Перачытаць я б параіў «Чорны замак Альшанскі» Караткевіча, каб разбіць стэрэатып пра нягеглых беларусікаў. Там герой вырашае свой лёс самастойна, чаго я нам усім і жадаю.
Калі казаць пра кіно, дык я адэпт Netflix. У тым сэнсе, што ўсё роўна плачу за яго, таму трэба глядзець. Вельмі спадабалася дакументалка пра Дэвіда Бэкхама. Гэта значны кавалак дзяцінства і прыемная настальгія. Плюс зроблена топава.
Хаця са спартовых серыялаў лепшы – «Last Dance» пра Chicago Bulls с часоў Майкла Джордана.
Яшчэ спадабалася дакументалка «Quarterbacks» пра амерыканскі футбол (максімальна далёкая тэма ад майго звычайнага жыцця) і караценькае рэаліці «How to get rich» пра фінансавую граматнасць.
Па працы я шмат перасоўваюся. Сабраць валізу магу за 15 хвілін. Добры скіл для жадаючых павярнуцца ў Беларусь. Набываць квіткі і букаць гатэлі – любімая частка ўсіх трыпаў. А яшчэ – есці і нічога не рабіць.
Калі трэба набываць квіткі і букаць гатэлі для адпачынку, становіцца яшчэ прыемней. Дарэчы, падабаецца жыць менавіта ў гатэлі – так прасцей адчуць турыстычную атмасферу. А Airbnb троху скурвіўся ў апошні час, але гэта выключна мае адчуванні.
Пра ўлюбёныя накірункі казаць цяжка. Але вельмі хочацца яшчэ раз пабываць у ЗША.
Мая праца – не толькі вытворчасць дзеля Youtube, але і яго прагляд і праслухоўванне. Я амаль увесь час выкарыстоўваю слухаўку. І, дарэчы, думаю, прыйшоў час для разумення, што вочы і вушы павінны адпачываць. Ад навушнікаў і экрана як мінімум.
У гэтым дапамагаюць шпацыры, псіхатэрапія і гатоўка. Бывае, дасылаю сваёй дзяўчыне нейкі рылс з ежай. Яна ў адказ: давай зробім. І пад яе кіраўніцтвам сапраўды робім. Ежа, якую вы прыгатавалі разам, заўсёды смачнейшая.
Сейчас я учусь в магистратуре в Лондоне, это и есть моё переключение от работы – учёба. График у меня дикий, пока я в процессе поиска времени на отдых. Но вообще я интроверт, и мой лучший релакс – это чтение.
Я настоящий книжный червь, целиком ухожу в книгу, растворяюсь в ней. Но сейчас много читаю академических текстов на английском, устаю и не всегда готова погружаться в чтение для удовольствия.
Для полноценного отключения от дел мне нужны тишина, спокойствие и желательно отсутствие людей рядом. Сейчас найти такие условия очень сложно.
Кроме того, я постоянно читаю новости, чтобы давать комментарии по политическим событиям, это тоже сильно утомляет. Но, надеюсь, что скоро налажу свою рутину и вернусь к любимому жанру non-fiction.
Из последней художественной литературы мне понравилась книга «Хочу умереть и поесть токпокки» Пак Сэ Хи. Название дикое, но сама книга состоит из разговоров девушки, у которой депрессия, со своим психотерапевтом. Люди старшего возраста часто очень скептически относятся к терапии, потому что не понимают, как она работает. И мне кажется, что это как раз очень крутая и лёгкая книга, чтобы изменить такое мнение.
Ещё перечитываю Камю просто потому, что люблю его философию. Его книги соответствуют моему общему меланхолическому состоянию.
На Youtube я редко что-то смотрю. Наверное, чаще всего Тамару Эйдельман. Последнее, что смотрела из беларусских, – ТОК с Пашей Слюнькиным.
Если нахожу крутые документалки о войнах – обязательно смотрю. А когда готовлю, фоном включаю сериалы. Так я посмотрела «Sex Education» и сериал «Наследники». Последний мне очень понравился, там отлично проработанные психологические типажи. Ну и вообще власть, политика, бизнес – все те темы, которые мне интересно анализировать.
Последние три месяца было очень много незапланированных путешествий, поэтому сейчас мне хочется как раз спокойствия и рутины хотя бы в каком-то из городов.
Планирую лететь на каникулах в Париж, очень люблю, когда в нём нет людей. Звучит как что-то невозможное, но я обычно уезжаю в красные районы [районы, которые считаются неблагополучными] и наблюдаю за жизнью на периферии. Я снимаю на плёнку и очень хочу купить ещё одну камеру, и улететь фотографировать Францию.
Если появляется свободное время, то иду развиртуализироваться с людьми, которые живут в Лондоне.
А ещё в Лондоне в церквях устраивают бесплатные органные и хоровые концерты. Я всё это очень люблю.
Страдаю от того, что пока не попала ни в один музей в Лондоне, планирую обязательно это сделать. Пока устраиваю успокоительные походы в книжные магазины. Европейские книгоиздательства – потрясающие, я обожаю рассматривать обложки и присматривать литературу в свой списочек книг, которые обязательно нужно прочитать (и, возможно, я их никогда не прочитаю).
Ещё спасает музыка. Могу часами слушать любимые треки, и это для меня лучшая медитация. Сейчас постоянно слушаю Radiohead, и последний альбом группы Polyn «202022» – как раз о Беларуси.
Для мяне журналістыка – дакладна не пра «ў 8 прыйшоў на працу, а ў 16 паехаў дадому». У гэтай прафесіі так не атрымліваецца. Як вынік – баланс паміж прыватным жыццём і працай моцна парушаны. Думаю, што так ва ўсіх, хто любіць сваю справу і жыве ёю.
Таму адным з самых даступных варыянтаў пераключыцца з’яўляецца змена дэкарацый. Сёння сядзеў у офісе, заўтра паехаў на запіс размовы, паслязаўтра правёў эфір, у пятніцу адпрацаваў рэдактарскую змену. Такі асартымент задач хоць і не адпачынак, але дазваляе пазбегнуць аднастайнасці.
Цалкам выскачыць з інфармацыйнай плыні часцей за ўсё атрымліваецца з сям’ёй. У мяне дзве дачушкі: Еве – чатыры, Маланні – два гады. Яны заўсёды гатовыя заняцца са мной нечым важным: пабудаваць разам заапарк з Lego ці схадзіць на дзіцячую пляцоўку. Калі дзяўчынкі спяць, то ў нас з жонкай перад сном ёсць крыху часу на фільм ці серыял.
Два разы на тыдзень граю ў тэніс. У цёплы сезон па вечарах адну гадзіну ганяю на ровары. Люблю кампутарныя гульні: ваенныя стратэгіі, авія- і аўтасімулятары або гульні з цікавым сюжэтам.
Амаль не чытаю кнігі ў папяровым фармаце. Выключэнне – калі купляю прыгожыя ілюстраваныя кнігі па аўта-мота-авіятэхніцы, архітэктуры ці гісторыі. Тады, канешне, люблю пагартаць, пачытаць і паразглядаць прыгожыя фотаздымкі.
Дарэчы, вельмі раю шукаць ужываныя кнігі ў інтэрнеце, на тым жа OLX [польская платформа анлайн-аб’яў]. Часамі можна знайсці выданні, што каштавалі па 200-300$, вельмі танна – толькі за 10% ці нават 5% ад першапачатковай вартасці.
Але бывае, што нешта заінтрыгавала ці зачапіла. Тады бяру гэтую кнігу ў папяровай версіі і намагаюся прачытаць максімальна хутка, каб не дадаваць яшчэ адну кнігу да і так немалых «могілак» маіх напалову прачытаных кніжак.
Пераважна слухаю нешта ў аўдыяфармаце ў машыне ці падчас роварных паездак. Магу параіць Youtube-канал Puffin Cafe.
У апошнія гады слухаў шмат навуковай фантастыкі: кароткія аповеды Брэдбэры, Шэклі, Саймака, Азімава, Лема. Гэта вельмі зручна, бо ў адну гадзіну змяшчаецца адзін вялікі аповед або два-тры малыя.
Зараз усё часцей пераключаюся на сусветную класіку, якую не чытаў у юнацтве. Вось толькі што даслухаў «Па кім звоніць звон» Хэмінгуэя.
Перачытваць самае дарагое сэрцу таксама люблю, хоць часу на гэта няма. Нядаўна адкрыў «Планету людзей» Экзюперы, прачытаў пару старонак, атрымаў эмоцыі – і на гэтым усё.
Серыял ці фільм перад сном – гэта амаль святое. Дзяцей спаць паклалі – і можна спакойна нешта глянуць. Маем з жонкай падпіску на Netflix, Amazon prime, Apple TV, Disney +. Так класна жыць у сучасным свеце. Памятаеце, дзесяць гадоў таму заўсёды была праблема – што паглядзець? Сёння з гэтымі сэрвісамі такой праблемы няма. Сотні годных фільмаў і серыялаў. Тысячы дакументалак.
Нядаўна адкрылі для сябе серыял «Тэд Лассо» – такі праменьчык святла і антыдэпрэсант у свеце высокабюджэтных праектаў, дзе звычайна кожныя дзве хвіліны кагосьці забіваюць, і ўсім напляваць адзін на аднога.
Зараз глядзім з жонкай «Ранішняе шоў» на Apple TV. З таго што магу параіць: «Лепш званіце Солу», «Амерыканцы», «Праслухоўка», «Наркас», «Дэтэктывы», «Аднойчы ноччу».
У апошнія гады вельмі рэдка атрымоўваецца падарожнічаць, хоць гэта самы лепшы спосаб адключыцца ад працы і па-сапраўднаму адпачыць. У лютым былі з сям’ёй восем дзён у Егіпце, і гэта адзіны сапраўдны выезд на адпачынак з 2020 года. Усё астатняе было або па працы, або па нейкай неабходнасці.
Вельмі любім з жонкай Партугалію: Алгарвэ, Лісабон; і паўднёвую Іспанію: Севілья, Ронда, Кардова, Кадыс. Яны так адрозніваюцца ад нашых пейзажаў, што ніколі не стамляешся глядзець на спалучэнне гэтых колераў, на абрывістыя ўзбярэжжы, акіян, маленькія вёскі на скалах.
У Партугаліі жывуць сябры, і раней, бывала, што туды лёталі нават па два разы на год. Раз на год бываем сям’ёй у Латвіі, а па дарозе затрымліваемся ў Літве. Мая бабуля з Латгаліі, з вельмі маляўнічага мястэчка – Лудза. Пейзажы там, як на Браслаўшчыне. Пакуль бабуля была жывая, то падарожжы заўсёды былі ў радасць. Зараз гэта настальгія.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт