Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Працягваем паглыбляцца ў бездань рэлакса ў кампаніі беларускіх журналістаў і журналістак. У новым выпуску даведаемся, які спорт выбіраюць тыя, каму нельга бегаць, хто чытае навіны ў адпачынку і каму падабаюцца халодныя паўночныя людзі. Серыя тэкстаў не пра працу доўжыцца, а на сайце вы можаце прачытаць першы і другі выпуск нашых нефармальных размоў пра асабістае.
Я достаточно счастливый человек: я выбрал себе работу, которой бы я занимался даже если бы это не было моей работой. То есть я работаю с беларусской политикой, читаю новости и пишу что-то про это – но если б это не было моей работой, я бы все равно эти новости читал, даже в отпуске, даже в выходной. Потому что у меня начинается тревожность, если я не читаю новостей. Поэтому я не могу сказать, что от работы очень устаю. Если коротко – совсем отключаться от реальности мне не нужно.
По моему опыту лучший отдых – это смена деятельности. У меня есть ребенок, и провести время с ним – это иногда утомляет в каком-то бытовом смысле, но ментально, наоборот, отвлекает.
А вообще мы все живые люди: ютубчик, сериальчики, друзья. Смотреть всё не хватает времени, я пропускаю большинство новых сериалов. Например, посмотрел «Last of us» с опозданием — понравилось. Начал смотреть «Наследников» – не понравилось, дальше не смотрю.
Посмотрел потрясающий документальный сериал, всем рекомендую, делали наши коллеги, журналисты BBC, называется «TraumaZone». Шесть или семь серий про время 80-90-е в бывшем Советском Союзе, в России.
Сериал «TraumaZone» сделан на основе архивных материалов BBC, снятых в эти годы, и он потрясающий, он про политику в том числе, но не только. Это такое погружение в контекст, что я реально смотрел его как детектив. Я перегладил всю одежду в доме, пока его смотрел.
Не могу сказать, что это хобби, но так я переключаюсь. Я включаю себе в уши что-то расслабляющее, или сериальчик ставлю, или ютубчик, и могу часами гладить одежду. И ещё я это медленно люблю делать, рубашка занимает 20–30 минут.
Я довольно давно почти не читаю фикшен. И вообще в последнее время читаю мало и редко, к сожалению. Отдаю предпочтение аудио форматам. Люблю длиннющие многочасовые подкасты. Мой любимый подкаст – «Making sense» Сэма Харриса, политико-философский подкаст, он буквально обо всем. Иногда слушаю Джо Рогана, это, наверное, самый крупный подкаст на планете из нон-фикшена. Слушаю много подкастов, которые как интервью, такие как наше «Еврорадио», российский «Живой Гвоздь», Meduza.
Из последнего прочитанного – книжка «Коллапс», которая опять же про развал Советского Союза, её написал исследователь Владислав Зубок, он работает в Великобритании. Там поминутная хронология развала СССР.
Сейчас я начал читать книжку «Corruptible» – книжка молодого политолога Брайана Клааса, который исследует, какие люди попадают во власть.
Это туда приходят только такие люди, или они такими становятся, получив эту власть, или власть притягивает людей, склонных к тому, чтобы развратиться? И автор пытается с такой научно-популярной точки зрения ответить на вопрос: «что с политиками не так?». Автор годы исследования положил на это, и я с удовольствием читаю.
Отпусков мало, это часто связано с несостыковкой графиков с супругой, да и с ребёнком все непросто спланировать. Чаще удаются короткие вылазки в горы, на море здесь, в Польше. Но большинство моих поездок – это такой микс, когда меня зовут куда-то по работе и вокруг рабочих конференций, встреч, случаются поездки, которые закрывают потребность в путешествиях. У меня в жизни нет чёткой стены между работой и не работой.
З-за таго, што мая праца – гэта з большага праца за ноўтам, дзеля мяне вельмі важна мяняць абстаноўку і банальна выходзіць на вуліцу. То бок проста выйсці на вуліцу кожны дзень і прагуляцца гадзіну – дзве, недзе па раёну, у парк схадзіць пасядзець, у мяне ёсць там улюблёная лавачка. Я выходжу, шпацырую, знаходжу нейкія свае месцы – гэта дапамагае мне расслабіцца і адчуць, што «усё пад кантролем».
А яшчэ цяпер такі сезон, што ў Латвіі нейкая безліч грыбоў, таму я ўсе часцей хаджу не проста ў горадзе, а я выязджаю за горад, у лес, збіраю грыбы, проста бадзяюся па лесе, часта скончываю такі шпацыр на пляжы. Купаюся, адпачываю, загараю на сонцы, набіраюся вітаміну D.
Кнігі я чытаю сезонамі. Бываюць перыяды, калі яны проста праглынаюцца адна за адной, а бывае, што вельмі падоўгу нічога не чытаю. Нядаўна набыла кнігу «Свінні» Аляксандра Чарнухі і ніяк не магу за яе засесці, гэтак жа, як і за «Bloodlends» Алеся Плоткі. Я іх разам набыла, і яны цяпер разам ляжаць, чакаюць патрэбнага настрою.
А з таго, што прачытала апошнім часам, гэта «Кароткая гісторыя прэміі Г». – «таксічны раман» Паўла Анціпава. Дачытваю кнігу «Алесь» пра Алеся Бяляцкага, і з большага ўсё астатняе – гэта нейкая публіцыстыка, якую я чытаю анлайн, то бок гэта не кніга, і часцей праца, а не адпачынак. Я перачытваю часам адно і тое ж, гэта бывае не часта.
Гэтыя кніжкі сталі для мяне дужа важнымі. Я настойліва раю пачытаць гэтыя кніжкі, асабліва людзям з вопытам міграцыі. Мне здаецца, у іх можна знайсці шмат таго, што прынясе нейкі пакой.
Я нячаста гляджу кіно, бывае, гляджу серыялы. Але апошнім часам стараюся гэтага не рабіць, бо ў мяне нездаровыя стасункі з серыяламі: калі я пачынаю іх глядзець, то мне ўжо вельмі складана пераключыцца, я называю гэта «запоямі». Я проста тыднямі не вылажу з серыяла. Вельмі люблю медычныя серыялы, а-ля «Доктар Хаус», ці «Анатомія Грэй» – іх я вельмі-вельмі шмат разоў глядзела, і пакуль больш не пераглядаю.
З апошняга новага – «Барбі» (цяжка быць арыгінальнай), глядзела ў кінатэатры ўпершыню за энную колькасць гадоў. Цікава, як вобраз традыцыйнай стэрэатыпнай Барбі, стэрэатыпнай прыгажосці больш не выглядаюць як адзіныя правільныя. Фемінісцкая павестка ў фільме крутая, але гэта хутчэй для неафітак, для тых, хто мала пра гэта ведае.
Напэўна таму, што яна зараз настолькі актуальная, і адчуванне таго, што мы не належым ні гэтаму грамадству, дзе мы цяпер, ні таму грамадству, з якога я прыехала – гэта вельмі-вельмі адгукаецца.
Што тычыцца вандровак: мае вандроўкі часта звязаны з працай, і наколькі б паездка не была загружанай, я абавязкова знаходжу, куды ў гэтым горадзе мне трэба схадзіць, што паглядзець. І звычайна гэта не асноўныя турыстычныя месцы.
У мяне бываюць гастратуры, таму што ў Рызе не вельмі шмат рэстаранаў з розных культур, з розных частак свету, бо горад адносна невялікі. І таму, калі я лячу ў нейкае новае месца, я шукаю там у першую чаргу, дзе можна нешта цікавае паспрабаваць. Сяброўкам, мабыць, усе вушы пражужжала афрыканскім рэстаранам у Вільне, у Берлін палячу – таксама вельмі вялікі гастраплан на гэты горад.
Яшчэ ў вандроўках я проста люблю раніцай сесці ў электрычку і ехаць куды-небудзь. У Латвіі гэта рабіць вельмі проста, бо вельмі даступны транспарт, дужа рэкамендую так рабіць. Нават змена атмасферы на поўдня – гэта тое, што вельмі дапамагае.
Цяжка сказаць, што ў мяне ёсць нейкая ўлюблёная краіна, але пажыўшы ў Рызе я зразумела, што мне насамрэч камфортна ў Латвіі. Поўнач Латвіі – гэта такі стыль жыцця, атмасфера, якая мне вельмі камфортная. Мне падабаецца дыстанцыя паміж людзьмі, мне падабаюцца халодныя паўночныя людзі, архітэктура, халоднае мора – мне проста супер камфортна.
Я дужа люблю Таллін, кавалачак майго сэрца там заўжды. Але я часта ўспамінаю маю вар’яцкую паездку ў Іарданію, альбо ў Эфіопію – я люблю альбо Поўнач, альбо экзотыку. То бок еўрапейскія краіны мяне не вельмі прывабліваюць.
У вандроўках я не раблю спіс, што трэба паглядзець, альбо раблю яго мінімальным. Мой улюблёны спосаб быць у новым горадзе: проста хадзіць па вуліцах. Не паміж ратушай, касцёлам і музеям, а проста хадзіць і глядзець, як тут жывуць людзі, мне гэта дужа цікава.
Ясна, што трапіць у школы і лякарні не заўсёды атрымліваецца, але вось схадзіць на мясцовыя могілкі – гэта вельмі крутая штука, раю ўсім, каму гэта цікава, каго не адштурхоўвае тэма смерці. Вельмі раю хадзіць на могілкі ў новых месцах, цікава паглядзець, як у розных краінах гэта робяць кардынальна па-рознаму.
Мяне ўразіла відовішча на могілках у адным нарвежскім горадзе, там побач з могілкамі есць пляцоўка, дзе бетонныя сцежкі паміж нейкімі каменьчыкамі, а-ля клумбамі, але без кветак. І стаяць уразнабой лавачкі і перад некаторымі з іх стаяць шэрыя сцены. То бок пасля таго, як ты пабываеш на могілках, ты можаш проста прыйсці, пасядзець і паглядзець на шэрую сцяну. Гэта – самае неймавернае, што я бачыла.
Для мяне найлепшы адпачынак – гэта пачытаць кнігу, пашпацыраваць па вуліцы ці ў парку, пасядзець у кавярні ды папрыглядацца да людзей. Яшчэ класны варыянт – спорт. Да траўмы калена я шмат займаўся бегам, але рэкамендую таксама бокс ці проста трэнажорку. У маёй сілоўні ёсць гіры і вялікая апона з кувалдай. Махі гірай і фігачанне кувалдай па апоне – вельмі добрыя практыкаванні.
Я мала чытаю мастацкай літаратуры, у асноўным рэпартаж або штосьці ў навуковым кірунку. Проста цяпер я чытаю паралельна тры кнігі – «Чорны лебедзь» Талеба, кнігу з інтэрв’ю з псіхолагамі, псіхатэрапеўтамі пра эмоцыі і стасункі «Кахаць дастаткова добра», кнігу пра ахвяраў і практыку арганізаваных гвалтаў падчас узброеных канфліктаў «Нашыя целы, іх поле бою. Што вайна робіць з жанчынамі» Хрысціны Ламб. Раю ўсе тры кніжкі – крутыя. А яшчэ раю Быкава «Ліквідацыя», Караткевіча «Ладдзя роспачы» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Схадзіў на «Барбі» і «Оўпенхаймэра», абодва фільмы класныя. А любімыя – «Тэрмінатар» першы і другі, «Вялікі Лебоўскі». Але агулам мала часу прысвячаю кінематографу. З серыялаў вельмі круты дакументальны «The Surgeon’s Cut».
Менавіта зараз я ў міні-адпачынку ў Клайпедзе. Разам з сынам мы патусілі на Куршскай касе. Агулам сёлета спраўдзіў і палюбіў такі фармат адпачынку.
Выходзіць нядорага і вельмі камфортна псіхалагічна. А калі мора халоднае каб купацца – не бяда. Спорт, прырода, мастацтва – гэта самыя класныя рэчы, якія дазваляюць пераключыцца і адпачыць. Часам таксама важна пабыць з сабою сам-насам: са сваімі думкамі, планамі і ўспамінамі. Сцішыцца. Адчуць, як ідзе час. І далей вяртацца «да жыцця» з новай энергіяй і ідэямі.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт