Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналісты могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме, якая пакрывае кошт навучання ў магістратуры (postgraduate scholarship).
Дэдлайн падачы заявак: 7 лістапада 2023 года, 12:00 (GMT)
Гэта дзяржаўная праграма Chevening Scholarships урада Вялікабрытаніі, фундаваная Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага развіцця і арганізацыямі-партнёрамі, арыентуецца на выбітных прафесіяналаў у розных галінах, уключаючы журналістыку.
Chevening Scholarships прадугледжвае поўныя ці частковыя стыпендыі на навучанне (звычайна на адзін год навучання па праграме магістратуры) па любой спецыяльнасці ў любым універсітэце Вялікабрытаніі.
Прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў, якія дэманструюць выдатныя вынікі падчас навучання ў бакалаўрыяце і маюць ад двух да пяці гадоў прафесійнага досведу. Неабходна свабоднае валоданне англійскай мовай.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт