Тры вакансіі ў «Нашай Ніве»: перакладчык, тыктокер, журналіст

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Перакладчык з англійскай мовы на беларускую

Трэба дасканала, свабодна валодаць беларускай мовай і ўмець хутка і якасна пераказваць артыкулы. Перадумова — шырокі кругагляд, вялікае кола чытання СМІ і хуткадзейнасць.

Тыктокер для навіннага канала

Трэба ўмець добра трымацца ў кадры і мантажаваць. І хацець стаць зоркай.

Журналіст, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў

Патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей.
Калі вы гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс.
Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то дашліце  прыклады сваіх тэкставых публікацый.

Дасылайце свае прапановы,  інфармацыю пра сябе і спасылкі на свае сацыяльныя сеткі, а таксама ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me.

Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
 

Падзяліцца:

Крыніца: «Наша Ніва»

5 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііТры вакансіі ў «Нашай Ніве»: перакладчык, тыктокер, журналіст

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць