Адпачынак для журналістаў у Германіі (6 месяцаў)

Гэта сумесная праграма Taz Panter Foundation і «Рэпарцёраў без межаў» (RSF). Перыяд стыпендыі ў Берліне: 1 мая — 31 кастрычніка 2024 года. Гэта магчымасць можа быць карыснай для калег і калежанак, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Адпачынак для журналістаў у Германіі (6 месяцаў)
Ілюстрацыя: reporter-ohne-grenzen

Дэдлайн падачы заявак: 19 лістапада 2023 года, 23:59 (CET)

На стыпендыю The Rest & Resilience Fellowship трапяць два журналіста/журналісткі з краін з абмежаванай свабодай прэсы і інфармацыі. Падчас свайго знаходжання медыяпрафесіяналы адпачываюць ад штодзённых абавязкаў. Па заканчэнні шасці месяцаў стыпендыяты вяртаюцца з новай энергіяй і перспектывамі, каб працягваць журналісцкую працу.

Пры жаданні ўдзельнікі могуць цалкам адысці ад грамадскага жыцця. Тым не менш, стыпендыі будуць прапаноўваць розныя семінары для далейшага навучання і наладжвання кантактаў. Час, праведзены ў Берліне, дае магчымасць знаёмства з нямецкімі рэдакцыямі, наведвання моўных заняткаў і індывідуальнага псіхасацыяльнага кансультавання.

Што будзе аплочана

  • Віза і выдаткі на праезд;
  • Мэбляваная кватэра ў Берліне;
  • Турыстычная медыцынская страхоўка на шэсць месяцаў, праведзеных у Берліне;
  • Штомесячная дапамога 1000 €;
  • Псіхалагічная падтрымка;
  • Семінары (напрыклад, па навучанні лічбавай бяспецы, кіраванні стрэсам);
  • Прафесійныя журналісцкія і / або асабістыя магчымасці навучання.

 
Калі ласка, звярніце ўвагу: заяўкі ад журналістаў, якія не могуць вярнуцца ў сваю краіну з-за палітычнай сітуацыі або ўласнай пагрозы, на жаль, не могуць быць разгледжаны ў працэсе падачы заявак. У асноўным гэта звязана з тым, што нямецкія ўлады не выдадуць візу без магчымасці вяртання.

Іншыя ўмовы: некалькі гадоў вопыту прафесійнай журналістыкі; веданне англійскай мовы; пашпарт, які дзейнічае не менш за дванаццаць месяцаў на момант падачы заявы; стан здароўя, які дазваляе працяглыя паездкі і шасцімесячнае знаходжанне ў краіне знаходжання.

Падрабязнасці і анкета для падачы дакументаў па спасылцы

Заяўка павінна ўключаць дакументы:

  • запоўненую і падпісаную анкету (даступна тут);
  • скан пашпарта;
  • рэзюмэ ў таблічнай форме (CV);
  • матывацыйны ліст (1-2 старонкі), у якім вы тлумачыце, чаму падаеце заяўку на Rest & Resilience, якія фактары пагражаюць або ўскладняюць вашу працоўную сітуацыю, як плануеце выкарыстоўваць сваё знаходжанне ў Берліне і як гэта станоўча паўплывае на вашу будучую працу ў вашай краіне.

Дашліце запоўненую анкету і іншыя запытаныя дакументы ў фармаце PDF на адрас: fellowship-rsf-taz@proton.me. Заяўку трэба адправіць у бяспечным і зашыфраваным выглядзе (з адраса  Protonmail). Вы можаце стварыць бясплатны ўліковы запіс Protonmail тут. 


Перакладзена на беларускую Прэс-клубам

Падзяліцца:

Крыніца: reporter-ohne-grenzen.de

16 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiАдпачынак для журналістаў у Германіі (6 месяцаў)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць