Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Thomson Foundation падрыхтаваў для беларускіх медыйшчыкаў і медыямэнеджэраў беларускамоўны курс пра тое, як рэдакцыям працаваць з аналітыкай дадзеных, якія задачы можна вырашыць з дапамогаю розных аналітычных інструментаў і чым яны могуць дапамагчы медыям у прасоўванні кантэнту.
Курс быў распрацаваны Томашам Кларам з Fatchillimedia і адаптаваны для беларускіх медыйшчыкаў. Разам са сваёй камандай ён стварае і наладжвае пад запыты медыяў спецыялізаваныя інструменты візуалізацыі дадзеных.
У межах модуля можна даведацца, як прымаць рашэнні, абапіраючыся на дадзеныя, а таксама якія падыходы і інструменты актуальныя сёння для аналітыкі. А яшчэ знайсці цікавыя беларускія прыклады і досвед беларускіх медыяў.
Курс выглядае як чат-бот, не зойме шмат часу – паўгадзіны. Але будзе карысным не толькі для рэдактараў і SMM-спецыялістаў, але і для іншых медыйшчыкаў у камандзе.
Вы знойдзеце курс ў Telegram – @TM35be_bot
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт