Стыпендыя для стваральнікаў візуальнага кантэнта CatchLight Global Fellowship
										
						Спецыялісты па візуальным сторытэлінгу з усяго свету могуць падаць заяўку на стыпендыю ад CatchLight Global Fellowship, якая ўключае выплату 30 000 долараў ЗША.
					 
															
						
												
							Фота: Joshua Earle/Unsplash						
											 
										Дэдлайн падачы заявак: 9 снежня 2023 года
Праграма стыпендыі разлічана на 12 месяцаў. Таксама стыпендыяты будуць запрошаныя на штогадовы саміт CatchLight Visual Storytelling у Сан-Францыска, Каліфорнія. Ён пройдзе 26-28 красавіка 2024 года.
Акрамя грашовай узнагароды, стыпендыяты атрымаюць:
- патэнцыйны доступ да дадатковага фінансавання ў будучыні праз CatchLight Impact Fund;
 
- аплачаны праезд і пражыванне на саміце CatchLight Visual Storytelling Summit 2024;
 
- падтрымку з боку супрацоўнікаў CatchLight і іх пашыранай сеткі;
 
- супольнасць стыпендыятаў-аднадумцаў і прафесіяналаў з магчымасцямі для ментарства, навучання і выступаў.
 
Падаць заяўку
					
										
					
						
													
						
							4							снежня							2023							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...
						 
						
							Press Club BelarusМагчымасцiСтажыроўкіСтыпендыя для стваральнікаў візуальнага кантэнта CatchLight Global Fellowship