Станіслаў Івашкевіч атрымаў узнагароду Anti-Corruption Champions Award

Кіраўнік Беларускага Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ) Станіслав Івашкевіч за барацьбу з карупцыяй атрымаў узнагароду Anti-Corruption Champions Award (ACCA). Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ў Вашынгтоне.

Станіслаў Івашкевіч атрымаў узнагароду Anti-Corruption Champions Award
Фота: Радыё Свабода

Прэмія ACCA была заснаваная дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у лютым 2021 года. У гэтым годзе ўзнагароду атрымалі 11 лаўрэатаў, у тым ліку з Індыі, Кыргызстана і Чарнагорыі. За ўвесь час існавання ACCA ёй адзначылі 43 чалавекі.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адзначыў, што прэмія Івашкевічу ўручаецца «за ягоную непахісную адданасць барацьбе з карупцыяй і ўзмацненню ўздзеяння санкцый супраць Расеі і Беларусі».

«Як часта бывае, на ўзнагароджанні – імя толькі аднаго з нас. Але гэтае прызнанне заслугаў абсалютна кожнага [сябра каманды БРЦ]. Мы працуем не дзеля ўзнагарод, але гэта добры повад прыгадаць, што, робячы сваю справу дзень за днём, кожны з нас на сваім месцы ў БРЦ мяняе свет», – сказаў пасля цырымоніі Станіслаў Івашкевіч.

Сёлета Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў каля двух дзясяткаў расследаванняў, дзе раскрыў карупцыйныя схемы, шляхі абыходу санкцый ЕЗ і ЗША, на якіх зарабляе сям’я Аляксандра Лукашэнкі і набліжаныя да яе. За 2023 год БРЦ раскрыў схемаў больш як на $3 млрд.

Сярод іншага, БРЦ высветліў, што:

  • Самы буйны «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Анатоль Тарнаўскі пазабягае згадкі свайго імя нават у дакументах уласных кампаній, што дапамагае яму гадамі сыходзіць ад санкцый;
  • Аляксандр Лукашэнка і людзі з ягонага атачэння спрыяюць вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны – спачатку яны трапляюць у Расею, пасля некаторыя апынаюцца ў Беларусі;
  • Другую хвалю міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕЗ справакавала Расея, а на мігрантах зараблялі турфірмы пры падтрымцы беларускіх сілавікоў;
  • Некаторыя прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы, нягледзячы на санкцыі Еўразвязу, працягваюць прадаваць беларускую драўніну ў Еўразвяз. Дапамагае Беларусі абыходзіць эмбарга Казахстан і Кыргызстан;
  • Лукашэнка «контрсанкцыйным» указам стварыў на рынку Беларусі штучны дэфіцыт прадуктаў з ЕЗ. Ягоны сябра, бізнесовец Сяргей Цяцерын, увозіць некаторы імпарт у абыход санкцыяў і прадае беларусам па больш высокіх цэнах.
  • У тым ліку, дзякуючы расследаванням БРЦ, 5 снежня Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйны спіс бізнесмена Аляксандра Шакуціна, уладальніка «Амкадора».
Падзяліцца:

www.svaboda.org

8 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняСтаніслаў Івашкевіч атрымаў узнагароду Anti-Corruption Champions Award

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць