Прыём заявак на Кракаўскі кінафестываль

64-й Кракаўскі кінафестываль чакае дакументальныя фільмы з усяго свету. Каля двухсот найбольш цікавых стужак будуць паказаны ў траўні і чэрвені ў кінатэатрах Кракава і на анлайн-пляцоўках па ўсёй Польшчы.

Прыём заявак на Кракаўскі кінафестываль
Ілюстрацыя: Denise Jans/Unsplash

Дэдлайн міжнароднага конкурса: 31 студзеня 2024
Дэдлайн польскага конкурса: 15 лютага 2024 

Катэгорыі:

  • міжнародны конкурс дакументальнага кіно: дакументальныя фільмы працягласцю больш за 50 хвілін;
  • міжнародны конкурс кароткаметражных фільмаў: дакументальныя, анімацыйныя і мастацкія фільмы працягласцю да 30 хвілін;
  • міжнародны конкурс DocFilmMusic: музычныя дакументальныя фільмы працягласцю больш за 50 хвілін;
  • польскі конкурс: (толькі польскія фільмы) працягласць:
    — дакументальныя фільмы – неабмежавана,
    — анімацыйныя і мастацкія фільмы – да 30 хвілін.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фільмы, якія не былі прадстаўлены ні на адным фестывалі ці кінапраглядзе ў Польшчы, не былі распаўсюджаны ў кінатэатрах, DVD, не былі прадстаўлены ў Інтэрнеце (VOD/online), а таксама не трансліраваліся па тэлебачанні на польскай мове.

Фільм павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове (за выключэннем фільмаў з англійскай мовай арыгінала).

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь.

Падзяліцца:

www.krakowfilmfestival.pl

8 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на Кракаўскі кінафестываль

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць