Аб'яўлены пераможцы конкурсу "Культура важыць"!

Аб'яўлены пераможцы конкурсу "Культура важыць"!

22 снежня ў Прэс-клубе прайшла ўрачастая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Культура важыць», зарганізаваным у партнёрстве з праграмай ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і крэатыўнасць». Імёны пераможцаў — у гэтым артыкуле.

Перш за ўсё варта пазначыць, што цягам трох месяцаў было даслана больш за 100 артыкулаў у трох намінацыях: «Прафесійны журналіст», «Блогер» і «Журналіст-пачатковец». Арганізатары былі прыемна ўражаны такой увагай да конкурсу, а журы ўважліва прачытала ўсе заяўленыя тэксты і абрала чатырох пераможцаў у асноўных намінацыях і трох уладальнікаў спецыяльных узнагарод.

У складзе камісіі працавалі: заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая, філосафка і выкладчыца Вольга Шпарага, доктарка філалагічных навук і выкладчыца БДУ Таццяна Арлова, мастацкі крытык Максім Жбанкоў, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, а таксама нацыянальная каардынатарка праграмы ЕС «Культура і крэатыўнасць» Аліна Дзеравянка і спецыялістка па камунікацыях праграмы Анастасія Нуржынская. 

У намінацыі «Блогер» перамагла Кацярына Карпіцкая, аўтарка тэксту «Жэня Кучмейно .K: «Я веру, што ў Беларусі ёсць свае героі». Уладальніцай прызу ў намінацыі «Журналіст-пачатковец» стала аўтарка з Берасця Наталля Зданевіч, з тэкстам «Что общего у сообщества «А/Я Брест», краеведческого музея и академии культуры Google» . Абедзве аўтаркі атрымалі грашовыя прызы, дыпломы, а таксама памятныя ўзнагароды ад арганізатараў. 

Колькасць заявак у намінацыі «Прафесійны журналіст» перавысіла чаканні, і, згодна з прызнаннямі членаў журы, было складана выбраць толькі аднаго пераможцу. Па гэтай прычыне адразу два раўназначных прыза (400 беларускіх рублёў кожны) былі ўручаныя ўдзельніцам конкурсу — Алле Шарко за тэкст «Талант заложен в каждом: как создать оперу при участии людей с особенными потребностями» і Вользе Бубіч за артыкул «Дело о граффити. О чем говорит «Безымянный человек»«.

Прыз «За ўклад у развіццё культурных і крэатыўных індустрый» быў уручаны Ганне Яфрэменка («Мы думали, у вас СССР, а тут такой движ!». Кто и как делает главный арт-пикник Минска), а спецыяльны прыз ад Прэс-клуба — стажыроўку ў абранай рэдакцыі — атрымала аўтарка берасцейскага анлайн-парталу Вольга Яромчук («Рыбы-дирижабли в центре Бреста«). Таксама была адзначана Юлія Васілюк, журналістка velvet.by, — яна атрымала прыз чытацкіх сімпатый. Яшчэ адзін спецыяльны прыз, на гэты раз ад прадстаўніцтва ЕС, уручылі Ганне Янкута за матэрыял «Матэматыка, Ярмошына і Эмілія Плятэр«.

Але на гэтым вечар не скончыўся — пасля уручэння ўзнагарод у Прэс-клубе выступіў з адкрытай лекцыяй галоўны рэдактар украінскага інтэрнэт-часопісу Platfor.ma Юры Марчанка. Лекцыя атрымалася не толькі пазнавальнай, але і па-святочнаму вясёлай. Напрыканцы ўсе госці падзеі атрымалі запрашэнне на фуршэт, каб адзначыць заканчэнне конкурсу і набліжэння святаў. 

Дарэчы, усе конкурсныя тэксты можна па-ранейшаму чытаць на адмысловым сайце

Дзякуем усім, хто дасылаў свае працы на конкурс і быў з намі падчас узнагароджання пераможцаў! 
 

Больш фота тут і тут

Падзяліцца:

25 снежня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняАб'яўлены пераможцы конкурсу "Культура важыць"!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць