Стартуе аналітычны праект «Наша візія»

Прэс-клуб Беларусь, Belarus in Focus і беларуская экспертная сетка «Наше мнение» запускаюць аналітычны праект «Наша візія», першы выпуск на адмысловым Youtube-канале. А калі вам больш зручна чытаць тэксты – запрашаем на сайт праекта, дзе можна знайсці тэзісы з ключавымі ідэямі і цытатамі.

Стартуе аналітычны праект «Наша візія»

Гэта эвалюцыя экспертна-аналітычных клубаў, што ладзілі Belarus in Focus, беларуская экспертная сетка «Наше мнение» і Прэс-клуб Беларусь з 2018 года.

У дыскусіях удзельнічаюць прадстаўнікі бізнэса, палітычнай сферы і НДА, медыяменеджары, навукоўцы. На кожнай сустрэчы тры спікеры прапануюць тры ідэі, якія беларуская грамадзянская супольнасць можа рэалізаваць у бліжэйшыя пяць гадоў, каб стаць мацнейшай. Ідэі могуць быць досыць футурыстычнымі і маштабнымі, але мусяць грунтавацца на разуменні дасяжных нам рэсурсаў.

"Наша візія" Цімох Акудовіч новая Беларусь

Скрыншот з YouTube канала «Наша візія»

Цімох Акудовіч
Цімох Акудовічвядоўца і мадэратар «Нашай візіі»

– Мы гаворым пра тое, што можам зрабіць, каб паўплываць на будучыню. Гэта адна з галоўных задач – гаварыць пра будучыню з практычнай пазіцыі. Ёсць крыху фантазёрства. Мне падаецца, беларусам гэтага не хапае. Але мы просім нашых экспертаў фантазіяваць не з пазіцыі ідэальнай Беларусі, дзе ў нас ёсць парламент і целая краіна, а з пазіцый рэальных – калі ёсць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, раскіданых па свеце.

Што можа зрабіць раскіданае грамадства? Падаецца, пад такім ракурсам пытанне магчымасцяў ніхто не абмяркоўваў.

Першы выпуск відэапраекта «Наша візія» прысвечаны таму, як Беларусь прадстаўлена ў свеце, як яе разумеюць беларусы. Аб гэтым разважалі Павал Лібер, заснавальнік платформы «Новая Беларусь», Леся Руднік, даследчыца і дырэктарка «Цэнтра новых ідэй», дактарантка ўніверсітэта Карлстад (Швецыя), а таксама Раман Касціцын, эксперт па стратэгічных камунікацыях.


Цімох Акудовіч
Цімох Акудовічвядоўца і мадэратар «Нашай візіі»

– У першым выпуску Раман Касціцын распавёў пра досвед працы аналітычных груп па развіццю брэнда Беларусі ва Украіне. Там паспяхова працавала экспертная група, яны карысталіся навуковымі падыходамі. І гэта цікава, гэта рэальны досвед таго, што можна рабіць, каб уплываць на тое, як нашу краіну бачаць звонку.

«Наша візія» будзе выходзіць раз на месяц. У планах – выпускі аб палітыцы, эканоміцы, адукацыі, дыпламатыі, абароне. Наступны выпуск будзе прысвечаны вышэйшай адукацыі. Эксперты пашукаюць адказ на пытанне, што мы робім для таго, каб беларуская адукацыя адпавядала сусветным стандартам. На чарзе – гутарка пра дыпламатыю.

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

15 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняСтартуе аналітычны праект «Наша візія»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць