Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Nordic Council у Літве абвясціў трэці конкурс грантаў для беларускіх медыя на 2024-2025 гады. Падацца могуць тыя, хто стварае кантэнт для беларусаў унутры краіны і за мяжой.
Дэдлайн: 25 лютага 2024 года
Падаць заяўку могуць беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі візуальнага, мастацкага медыякантэнту, а таксама небеларускія СМІ, якія працуюць з беларускімі журналістамі і ствараюць кантэнт пра сітуацыю ў Беларусі.
Грант складае ад 5 000 да 30 000 еўра, у залежнасці ад праекта. Максімальная працягласць праекта 12 месяцаў.
Кантэнт павінен быць зроблены на беларускай ці рускай мовах.
Журналісты-фрылансеры, каб падацца на грант, павінны мець ці запусціць свой уласны медыя-інструмент ці дакументальна пацвердзіць супрацоўніцтва са СМІ. Маладыя журналісты і медыямастакі таксама могуць падаць заяўку.
Усе матэрыялы, якія фінансуюцца, павінны быць у свабодным доступе для нацыянальнай або глабальнай анлайн-аўдыторыі без якіх-небудзь бар’ераў доступу, такіх як платны доступ або рэгістрацыя.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт