«Пакіньце мне права застацца сабой, астатняе ўсё забірайце!» Народзіны за кратамі сустракае Андрэй Аляксандраў

27 студзеня народзіны ў палітзняволенага медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Яму 46 гадоў. Ён за кратамі з прысудам у 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Пакіньце мне права застацца сабой, астатняе ўсё забірайце!» Народзіны за кратамі сустракае Андрэй Аляксандраў
Фота Кастуся Лашкевіча

Раней мы рабілі тэкст пра Андрэя Аляксандрава ў праекце «Прэса пад прэсам», тады запыталіся пра яго ў калег і сябраў. І пачулі вельмі цёплыя словы:

— Одна из характерных особенностей Андрея – он сразу показывает себя таким, какой он есть. За всё время нашей дружбы я ни разу не видел в его поведении какого-либо позёрства, попыток понравиться.

— Он всегда уверен в себе и передаёт эту уверенность коллегам. Он никогда не предаётся унынию, не причитает: «ай-ай, что же будет, как дальше жить». Андрей – это локомотив, который ведёт за собой. Он полон энергии, идей.

Он настоящий патриот, и это не просто громкие слова, за ними стоят реальные дела. Андрей всегда рассматривал только один вариант – вернуться в Беларусь и работать в беларусской медиасфере.

—  Он с одинаковым успехом может руководить медиакомпанией, создавать бизнес-планы, придумывать проекты, писать журналистские тексты, выступать перед любыми аудиториями.

— Немногие знают, что Андрей играет на фортепиано. В доме стоял старый рояль. Андрей однажды подошёл к нему и начал играть какую-то мелодию. Я спросил, что за мелодия, он ответил: «Сам придумал». После Андрей купил себе клавиатуру, чтобы сочинять и играть музыку через ноутбук. И в Минске в свободное время он продолжал этим заниматься. Кроме того, Андрей пишет стихи на беларусском языке. Это – тоже важная часть его «я». Он с большим уважением относится к беларусскому языку, это часть его личности.

Верш Андрэя Аляксандрава «Пакіньце мне права» — ператварыўся ў песню украінскага гурта КОЛІР. Салістка Людміла Коллер расказала нам, што нават не запытвалася дазволу ад аўтара, каб стварыць песню. Андрэю песня спадабалася. А так Людміла апісвае свае ўражанні ад асабістай сустрэчы:

—Ну, ён…шчабятун. На жаль, мы не так часта з ім перасякаліся. Толькі дзесьці ў тусоўках бачыліся разы тры. І ён такі кампанейскі, з ім заўжды ёсць аб чым пагутарыць, а яму заўжды ёсць што распавесці. Ён за словам у кішэню не палезе.

Паслухайце цудоўную песню на верш Андрэя Аляксандрава:

Напішыце, хоць бы ў банк лістоў, каб Андрэй пачытаў вашыя словы, калі выйдзе на волю.

Вельмі чакаем на свабодзе і Андрэя, і ўсіх палітзняволенных!

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

26 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Пакіньце мне права застацца сабой, астатняе ўсё забірайце!» Народзіны за кратамі сустракае Андрэй Аляксандраў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць