Беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас»-2024 у Берліне

Журналістаў і журналістак запрашаюць рэгістравацца. Цырымонія ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас» пройдзе 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.

Беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас»-2024 у Берліне
Ілюстрацыя з соцсетак прэміі «Чырвоны верас»

Дэдлайн регістрацыі: 14 лютага 2024 года

Кінапрэмію «Чырвоны верас» прысуджаюць кінакрытыкі і кінажурналісты ў трынаццаці намінацыях. Спіс намінантаў гэтага года можна знайсці тут. Будуць названыя лепшыя беларускія фільмы 2021 і 2022 гадоў.

Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 17 лютага ў Берліне, у Gropius Bau Cinema. Запрашаюць медыйшчыкаў, а таксама тых, каго цікавіць беларускі кінематограф. Колькасць запрашэнняў абмежаваная, таму не варта адкладаць рэгістрацыю.

16 лютага, адбудзецца пітчынг будучых беларускіх кінапраектаў. Да ўдзелу ўжо адабралі 8 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных праектаў, якія знаходзяцца на розных стадыях вытворчасці. Каб трапіць на гэты івэнт, таксама трэба зарэгістравацца.

Падаць заяўку на ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

3 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiБеларуская кінапрэмія «Чырвоны верас»-2024 у Берліне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць