Праграма Women in News Digital ABCs «Асновы штучнага інтэлекту ў рэдакцыі»

9-тыднёвая праграма Women in News Digital ABCs накіравана на вывучэнне асноў і выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту для індустрыі навінавых СМІ, а таксама на абмен і наладжванне сувязей паміж СМІ ў суседніх краінах: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Праграма разлічана на рэдактараў і менеджараў медыя. Падавацца могуць таксама мужчыны.

Праграма Women in News Digital ABCs «Асновы штучнага інтэлекту ў рэдакцыі»
Ілюстрацыя: Steve Johnson/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 16 лютага 2024 года

Удзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з метадамі выкарыстання новых тэхналогій у рэдакцыях, а таксама з пытаннямі адносна этыкі выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту. Кожны ўрок суправаджаецца практычным заданнем.

Усяго ўдзельнікаў чакае пяць урокаў, пасля трэба будзе выканаць выніковае заданне, якое стане падставай для падачы заяўкі на грант DT-Global у другім квартале 2024 года. Прапановы для атрымання гранта павінны ўключаць у сябе ключавыя ўрокі і інструменты, атрыманыя падчас праграмы.

Усяго можа быць выдадзена да 30 прэмій, да 15 000 еўра кожная.

Акрамя таго, лепшая прапанова ў кожным рэгіянальным аддзяленні адправіцца ў Капенгаген для ўдзелу ў Кангрэсе навінавых СМІ WAN-IFRA, які адбудзецца 27-29 мая 2024 года.

Каб падаць заяўку, трэба добра валодаць англійскай мовай. Заняткі будуць патрабаваць прыкладна 1-2 гадзіны ў тыдзень на працягу 9 тыдняў.

Падаць заяўку

Перакладзена з англійскай Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

womeninnews.org

9 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПраграма Women in News Digital ABCs «Асновы штучнага інтэлекту ў рэдакцыі»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць