Пра колькасныя метрыкі, зламаную дыстрыбуцыю і сувязь з аудыторыяй. «Медіамейкер» на West Media Forum

Зламалася дыстрібуцыя і фарматы, губляецца кантакт з аўдыторыяй. Пра змену метрык, сувязь з камандай, нізкі давер да медыя — тэзісы выступаў на West Media Forum і парады, рэлевантныя для беларускіх рэдакцый, сабрала і пераклала на беларускую мову наша калежанка Аліна Рудзіна. Прапануем першую частку тэзісаў, працяг на наступным тыдні.

Пра колькасныя метрыкі, зламаную дыстрыбуцыю і сувязь з аудыторыяй. «Медіамейкер» на West Media Forum
Фота: West Media Forum

Журналістыка ва Украіне зараз – гэта журналістыка ваеннага часу з усімі чыннікамі, але застаюцца моманты, якія вельмі актуальныя для беларускіх рэдакцый.

У снежні 2023 года мне пашанцавала пабываць на West Media Forum у Луцку, адной з найяскравейшых медыяпадзей для рэгіянальных журналістаў і медыйшчыкаў. Максімум практычных парад, цікавыя дыскусійныя панэлі і разборы паспяховых кейсаў цягам дня на пляцоўцы аднаго з буйнейшых ва Украіне музеяў сучаснага мастацтва. З усімі прыкметамі часу: магчымасцю спусціцца ў бомбасховішча, дамоўленасцямі ў мэтах бяспекі не выкладаць фота да заканчэння падзеі, паб-квізам па дэзынфармацыі і фэйкавых навінах напярэдадні.

Дар’я Трапезнікава, галоўная рэдактарка анлайн-выдання для медыа «Медіамейкер» (Медыя для медыя) расказала пра трэнды наступнага года.

Кратко

  • Ад social media да algorithmic media
  • Змяняем метрыкі
  • Не толькі кантэнт
  • Кадры – наш скарб 
  • Штучны інтэлект у рэдакцыі
  • Нішавасць
  • Фактчэкінг і верыфікацыя ўсяго, што вы бачыце і чуеце 
  • Кажыце пра сваю работу   

Ад social media да algorithmic media

Масмедыя больш не існуе. Сацыяльныя платформы пачынаюць падзяляць нас на групы і на бурбалкі. У свеце ўсё больш заўважны трэнд на «бурбалізацыю», на пераход у нішы. Сацыяльныя медыя, персаналізацыя і алгарытмізацыя, будуць яго паскорваць.

Facebook адмаўляецца ад навін, заніжвае пасты са спасылкамі, якія вядуць на іншыя сайты і на той жа YouTube. Калі вы запосціце на старонке з 20 000 падпіснікамі допіс са спасылкай, яго пабачыць, напрыклад, 100 людзей (калі вы не заплаціце за прасоўванне). То бок безлімітны трафік скончыўся. Бонус з храналагічнай стужкай таксама скончыўся. І  мы больш не бачым тое, на што дабраахвотна падпісаліся.

Адбыўся пераход ад social media да algorithmic media. Асабліва бачна гэта на прыкладзе TikTok, дзе вам рэкамендуюць абсалютна розныя відэа, і пераважна ад людзей, на якіх вы не падпісаны і першы раз у жыцці бачыце. І ўсё больш сацмедыя, улічваючы поспех TikTok, гэта капіююць.

Зламалася дыстрібуцыя, схема «падводка + лінк» больш не працуе, паламаліся фарматы, таму што ўсе соцмедыя хочуць, каб мы посцілі натыўны кантэнт, і нам трэба больш высілкаў, каб перапакаваць наш кантэнт. І нават нашыя падпісчыкі нас не бачаць, таму губляецца кантакт з аўдыторыяй.

Змяняем метрыкі

Мы вельмі доўга пакладаліся на колькасныя метрыкі: колькасць падпісчыкаў, ахопы публікацый, колькасць пераглядаў матэрыялаў. Зараз яны значаць прыблізна нічога. То бок вы можаце мець 300 тысяч падпісчыкаў у FB, але 298 тысяч не ўбачаць вашыя пасты аніразу за месяц. Ваш матэрыял можа атрымаць 50 тысяч пераглядаў, але вы не дазнаецеся, колькі людзей дачыталі яго да канца.

Лепш перафакусоўвацца на прамы кантакт, і каб ён быў глыбейшым. Кантэнта зашмат, трэба для сябе разумець вашую цэннасць і яе артыкуляваць.

Не толькі кантэнт

Само паняцце медыя вельмі пашыраецца. Нават кантэнт становіцца не асноўным прадуктам медыяў. Апроч івэнтаў, якія пачынаюць праводзіць медыя, медыя могуць ствараць прадакшэны і прапаноўваць нейкія паслугі, як то дызайн, SMM і г.д.

З аднаго боку, гэта размывае паняцце медыя, і гэта, напэўна, дрэнна, але з іншага боку, нам усім патрэбна выжываць.

Для гэтага трэба набываць новыя навыкі, напрыклад, праектнага мэнеджменту, фандрэйзінгу і напісання грантавых заявак, пітчінгу, як гэта заведзена ў стартапаў. Таму нам патрэбны нетыповыя спецыялісты: івэнт-менеджары, проджэкт-менеджары, продакт-менеджары, і новыя навыкі атрымлівае кожны з нас.

Кадры – наш скарб 

Ведаеце, наколькі ў рэдакцыях праблемы з кадрамі? І праз вайну, і не толькі праз вайну, бо пандэмія каранавірусу каталізавала гэты трэнд, што ўсе хочуць больш свабоды і больш гнуткасці. Вайна спрычініла масавую міграцыю, таму зараз нашыя калегі працуюць не ў родных гарадах: хтосьці працуе з-за мяжы, некаму давялося звольніцца з рэдакцыі праз вымушаны пераезд за мяжу, а некаторыя рэдакцыі не вытрымліваюць канкурэнцыі з IT, або з іншымі сферамі, куды ідуць калегі за большымі зарплатамі.

Ва ўмовах аддаленай працы трэба прыдумваць новыя спосабы, як ствараць новую камандную культуру і падтрымліваць каманду разам.

Штучны інтэлект у рэдакцыі

Трэба або аддаць яму руцінныя аперацыя, або, калі ёсць грошы і таленавітыя праграмісты, шукаць узмацнення ў нейкіх больш складаных задачах: журналісцкія расследаванні, дата-журналістыка – там, дзе штучны інтэлект можа шукаць для вас інфармацыю, або прыгожа апрацоўваць яе. Ён не забярэць нашую работу (пранамсі, у найбліжэйшыя некалькі гадоў), але да яго трэба адаптоўвацца і з ім трэба знаёміцца.

Нішавасць

Мы – рэдакцыя нішавага медыя, і засярэдзіліся толькі на медыях, але нават у гэтай нішы настолькі вялікая плынь інфармацыі, што мы не паспяваем яе апрацоўваць і яшчэ перадаваць вам у даступнай форме. Каб заставацца цэннымі для нашага чытача і мець абгрунтаваныя аргументы прасіць грошы за сваю працу, мы мусім мець шырокія ахопы, бачыць сувязі паміж рознымі паняццямі і падзеямі, і паказваць гэта нашым чытачам, паказваць кантэкст, тлумачыць, чаму гэта адбываецца і як гэта ўплыне на іх.

Фактчэкінг і верыфікацыя ўсяго, што вы бачыце і чуеце 

Пачынаючы ад рэцепта салату, заявы палітыкаў,  і да простых дадзеных – кожны журналіст мусіць узяць сабе за правіла правяраць інфармацыю, якую атрымлівае і перадае чытачам. Не перакладайце гэта на рэдактараў.

Кажыце пра сваю работу   

Інакш пра вас скажуць іншыя, а вашую праўду не пачуюць. Я гэта кажу не толькі таму што я – галоўная рэдактарка медыя для медыя, і я зацікаўлена, каб вы мне распавядалі пра сваю работу, каб я выконвала кантэнт-план. Не, хаця часткова, канечне, гэта так.

Але шмат даследаванняў, і светавых, і ўкраінскіх, паказваюць, што давер да медыя і інстытуцый на вельмі нізкім узроўні. Гэта першы трэнд. Другі трэнд  — людзі давяраюць людзям. Асобным людзям, асобным блогерам, журналістам, палітыкам, а не інстытуцыям.

Таму нам крытычна важна казаць пра сваю працу, каб людзі разумелі, што мы робім, чаму нашая інфармація лепш за ананімныя тэлеграм-каналы, чаму нават ананімныя тэлеграм-каналы – гэта не добра. Калі яны будуць бачыць, як мы працуем, якія ў нас прынцыпы, і сколькі намаганняў мы ўкладаем ў нашую працу, магчыма, я хачу ў гэта верыць, яны будуць ставіцца да нас больш прыязна і разумець пра якасць інфармацыі і што яны спажываюць.

Цалкам відэа вы можаце паглядзець тут  

Аліна Рудзіна, адмыслова для Прэс-клуба

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

14 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняПра колькасныя метрыкі, зламаную дыстрыбуцыю і сувязь з аудыторыяй. «Медіамейкер» на West Media Forum

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць