Сустрэча па слядах кінапрэміі «Чырвоны верас»

Запрашаем на сустрэчу з пераможцамі беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» і суарганізатаркай прэміі Ірэнай Кацяловіч. На мінулым тыдні ў Берліне на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджвання «Чырвонага вераса». Калі вы не трапілі на імпрэзу, але хочаце даведацца, як яно было — далучайцеся.

22 лютага, чацвер
17:00 Варшава 18:00 Вільнюс 19:00 Мінск
Анлайн + афлайн
Сустрэча па слядах кінапрэміі «Чырвоны верас»

Фармат сустрэчы: афлайн у Варшаве, адрас дашлем пасля рэгістрацыі, а таксама анлайн. Рэгістрацыя абавязковая.

На сустрэчы вы даведаецеся, як прайшла цырымонія ў Берліне. Будзе магчымасць задаць пытанні.

Таксама на сустрэчы будуць перададзены ўзнагароды фільммэйкерам, якія не трапілі на цырымонію ў Берліне.

Удзельнікі:

  • Ірэна Кацяловіч, сузаснавальніца кінапрэміі «Чырвоны верас»;
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй, пераможцы ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»;
  • Мара Тамковіч, атрымальніца «Спецыяльнай згадкі» за фільм «У жывым эфіры»;
  • Андрэй Новік, пераможца ў катэгорыі «Найлепшы актор»;
  • Ксенія Галубовіч, пераможца ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм».

Рэгістрацыя абавязковая.
Дэдлайн рэгістрацыі: 15:00 (па Варшаве), чацвер, 22 лютага 2024 года.

Зарэгістравацца

Падзяліцца:

20 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСустрэча па слядах кінапрэміі «Чырвоны верас»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Как сделать, чтобы аудитория и инвесторы выбрали вас? Открытая лекция Виктории Зайченко («Украинская правда», экс Forbes Ukraine) о силе уникального ценностного предложения в медиа

Что отличает вас от конкурентов? И в чём ваша уникальная ценность? Эти вопросы задают всем редакциям, которые обращается за поддержкой к донорам, ищут инвесторов или хотят получать деньги прямо от читателей. Те, кто даёт наиболее ясный и убедительный ответ, повышает свой шанс выиграть в гонке за внимание и ресурсы.

Анлайн

«Переведи на донорский»: практикум по написанию медиазаявок с Марией Садовской-Комлач (Free Press Unlimited)

У вас есть готовая проектная идея, вы понимаете её ценность для аудитории и ваша команда с вами согласна – что дальше? Как добиться того, чтобы донор поддержал «текучку», а не только новые эксперименты? Всегда ли проектная поддержка плоха, а институциональная хороша? Как перевести собственные KPI на понятный и убедительный для донора язык? Ответы на все эти вопросы будут на онлайн-тренинге «Переведи на донорский».

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць