Медыяпраграма Balkan Watchers прымае заяўкі

Падаць заяўкі на Balkan Watchers могуць журналісты, дакументалісты і актывісты, якія працуюць над праектамі дакументальных фільмаў ці падкастаў.

Медыяпраграма Balkan Watchers прымае заяўкі
Ілюстрацыя: Jakob Owens/unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 1 сакавіка 2024 года

Для ўдзельнікаў прадугледжаны трэнінгі і фінансаванне. Трэнінгі падзелены на тры працоўныя модулі:

  • афлайн — Бухарэст (красавік 2024 г.);
  • анлайн (жнівень/верасень 2024 г.) – падрыхтоўка да пітчынгу;
  • афлайн — Сафія (кастрычнік 2024 г.) — пітчынг і адбор фінансуемых праектаў.

Па выніках арганізацыя падтрымае шэсць праектаў: тры дакументальныя фільмы і тры падкасты.

Праекты па стварэнні дакументальных фільмаў атрымаюць па 25 000 еўра, а праекты па стварэнні падкастаў – па 5 000 еўра.

Удзельнікі павінны прысутнічаць на ўсіх сесіях, добра валодаць англійскай мовай.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

bdcwebsite.com

26 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыМедыяпраграма Balkan Watchers прымае заяўкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць