Тры вакансіі ў «Нашай Ніве»

Шукаюць галоўнага рэдактара рускамоўных рэсурсаў, рэдактара рускамоўнай стужкі навін, перакладчыка з беларускай мовы на рускую.

З меркаванняў бяспекі рэдакцыя прапануе працу толькі кандыдатам па-за межамі Беларусі.

Галоўны рэдактар рускамоўных рэсурсаў

Патрабаванні:

  • салідны журналісцкі або рэдактарскі досвед;
  • дасканалае валоданне расейскай мовай;
  • здольнасць працаваць у камандзе;
  • жаданне кіраваць і ўменне нарошчваць аб’ёмы прадукцыі.

Рэдактар рускамоўнай стужкі навін

Патрабаванні:

  • дасканалае валоданне расейскай мовай;
  • жаданне працаваць са стужкай навін;
  • уменне бачыць важнае і рэрайціць.

Перакладчык з беларускай мовы на рускую

Патрабаванні:

  • дасканалае валоданне расейскай мовай;
  • уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць;
  • перакладаць трэба шмат і хутка.

Умовы

Праца на поўную загрузку, афіцыйная дамова, заробак на картку, дапамага ў легалізацыі пры патрэбе.

Дасылайце інфармацыю пра сябе, а таксама спасылкі на свае сацыяльныя сеткі і усё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me.

Можна высылаць паведамленнеі прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Падзяліцца:

4 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііТры вакансіі ў «Нашай Ніве»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць