Стыпендыя Элізабэт Нойфэр 2025 для журналістак

Стыпендыя Элізабэт Нойфэр дае магчымасці для развіцця журналісцкіх навыкаў жанчын і небінарных журналістаў, якія факусуюцца на правах чалавека і сацыяльнай справядлівасці. Стыпендыя створана ў памяць аб карэспандэнтцы The Boston Globe Элізабэт Нойфэр, якая памерла падчас рэпартажу ў Іраку 9 траўня 2003 года.

Стыпендыя Элізабэт Нойфэр 2025 для журналістак
Элізабэт Нойфэр. Ілюстрацыя з сайта www.iwmf.org

Дэдлайн падачы заяўкі: 21 красавіка 2024 года

Стыпендыя прызначана для жанчын і небінарных журналістаў, якія маюць як мінімум трохгадовы прафесійны досвед працы ў журналістыцы. Падавацца могуць як штатныя журналісткі, так і фрылансеркі.

Падаваць заяўкі могуць грамадзянкі ўсіх нацыянальнасцей, але для тых, хто не з’яўляецца носьбітам англійскай мовы, неабходна мець выдатныя пісьмовыя і вусныя навыкі англійскай мовы, каб у поўнай меры ўдзельнічаць у праграме.

Стыпендыят/ка  будзе рабіць даследаванні і курсавую работу ў Цэнтры міжнародных даследаванняў Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута, а таксама пройдзе стажыроўку па журналістыцы ў The Boston Globe і The New York Times.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

www.iwmf.org

10 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя Элізабэт Нойфэр 2025 для журналістак

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць