Фінансавая падтрымка СМІ ў выгнанні ад JX Fund
JX Fund запрашае СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны падаць заяўку на фінансавую падтрымку для забеспячэння ўстойлівай працы СМІ ў выгнанні. Максімальная сума гранта 50000 еўра.
Ілюстрацыя: Glenn Carstens Peters/Unsplash
Дэдлайн падачы заяўкі: 31 сакавіка 2024 года
Перыяд фінансавання: з 1 мая па 30 верасня 2024 года (магчымы больш кароткі тэрмін).
На што можна атрымаць грант:
- заробак, ганарары (уключаючы падаткі);
- аплата арэнды офіса;
- тэхнічнае абсталяванне, ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне;
- развіццё каналаў камунікацыі (вэб-сайт);
- нарошчванне патэнцыялу (напрыклад, SMM, фандрайзінг, моўныя курсы);
- кансалтынг (напрыклад, юрысты, рыэлтары, псіхатэрапеўты, коучы па развіццю бізнесу);
- камандзіровачныя выдаткі;
- адміністрацыйныя выдаткі.
Апрацоўка заявак займае ў сярэднім 3-4 тыдні.
Падаць заяўку
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
18 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФінансавая падтрымка СМІ ў выгнанні ад JX Fund