Фестываль PhotoArtDoc. Адукацыйная праграма

Удзельнікі адукацыйнай праграмы ад PhotoArtDoc будуць чатыры месяцы займацца распрацоўкай і рэалізацыяй уласнага фотапраекту. Навучальны працэс будзе праходзіць анлайн у выглядзе лекцый, індывідуальнай працы з ментарамі, сустрэч з запрошанымі экспертамі.

Фестываль PhotoArtDoc. Адукацыйная праграма
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заяўкі: 10 красавіка 2024 года

Праект адкрыты для беларускіх аўтараў, незалежна ад узроўню навыкаў і досведу ў фатаграфіі.

У рамках курса ўдзельнікі будуць вывучаць:

  • магчымасці розных медыяў;
  • тактыку прасоўвання сваіх праектаў;
  • пройдуць усе этапы працы над персанальным праектам: ад ідэі і пошуку візуальнага рашэння да прэзентацыі працы на партфоліё-рэвю і наступнай публікацыі ці удзелу ў выставе.

Ментары адукацыйнай праграмы і тэмы:

Сяргей Гудзілін — Дакументальная фатаграфія ў СМІ, праектная і мультыжанравая фатаграфія.

Кацярына Кузьмічова — Фотапраект, Візуальны сторытэлінг і мультымедыя.

Таццяна Ткачова — Дакументальная і постдакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.

Для падачы заяўкі трэба запоўніць матывацыйны ліст – да 1000 знакаў і дадаць партфоліа – да 30 фатаграфій (адзінкавыя здымкі альбо 2 фотапраекты/фотагісторыі). Падрабязнасці тут.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

photoartdoc.com, Беларуская асацыяцыя журналістаў

28 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыФестываль PhotoArtDoc. Адукацыйная праграма

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць