Моладзевы відэафестываль PLURAL+ 2024

Моладзевы відэафестываль PLURAL+ – гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Фестываль запрашае маладых людзей з усяго свету прадставіць арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі на тэмы міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі.

Моладзевы відэафестываль PLURAL+ 2024
Ілюстрацыя: Toa Heftiba/Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 31 мая 2024 года

Прымаюцца відэаролікі працягласцю не больш за пяць хвілін з субтытрамі на англійскай мове, якія былі зроблены пасля 1 студзеня 2021 года.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях, а спецыяльныя ўзнагароды прысуджаюцца ў намінацыях «Прадухіленне ксенафобіі і дыскрымінацыі» і «Дзеянні, якія павышаюць інклюзіўнасць у сферы кліматычнай міграцыі».

Пераможцы атрымаюць аплачаную паездку на фестываль PLURAL+ 2024 і  ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання (месца правядзення будзе абвешчана пазней).

Падаць заяўку

Падзяліцца:

ijnet.org

2 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыМоладзевы відэафестываль PLURAL+ 2024

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць