Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў

Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістаў_ак і журналістаў_ак, што знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі, прыняць удзел у 6-месячнай праграме.

Акселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў

Дэдлайн падачы заявак: 10 красавіка 2024 года

Удзельнікі_цы будуць працаваць над сваімі ідэямі расследаванняў, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваёй працы.

Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі для расследавання, над якой вы хочаце працаваць.

Запоўніць заяўку 

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звяза 1-3 траўня 2024 года. Аплікантам_кам рэкамендуецца мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Ментары_кі:

• Фёдар Паўлючэнка, Reform.by;
• Аляксей Карпека, BuroMedia;
• Айганыш Айдарбекава, Bellingcat.

Акселератар складаецца з двух этапаў:

Першы этап

  • Удзел у выязным трэнінгу 1-3 траўня;
  • Пітчынг ідэй расследаванняў і адбор лепшых праектаў (анлайн).

Другі этап

  • Удзельнікі_цы, якія паспяхова прайшлі пітчынг, змогуць паўдзельнічаць у другой паездцы – study visit у профільныя арганізацыі;
  • Усе праекты, якія прайшлі на другі этап, атрымаюць магчымасць анлайн ментарства з адным з трох ментараў праграмы;
  • Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку.
Падзяліцца:

freebelarus.center

29 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяАкселератар актывісцкіх і журналісцкіх расследаванняў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць