Новыя пагрозы журналістам: Як іх выяўляць і прадухіляць. Вебінар GIJN
Вэбінар ад GIJN, на якім журналісты з Кыргызстана, Расіі і Украіны абмяркуюць пагрозы, з якімі яны і іх рэдакцыі сутыкнуліся ў апошні час.
Ілюстрацыя ад GIJN
Калі: 24 красавіка 2024 года, 10:30 (па Варшаве)
Журналісты, якія расследуюць карупцыю і злоўжыванні ўладай па ўсім свеце, усё часцей сутыкаюцца з кібершпіянажам, фізічным сачэннем, анлайн і афлайн пераследамі, нападамі хакераў, ботаў і іншымі ўмяшаннямі ў іх асабістае жыццё і прафесійную дзейнасць.
Пра што вэбінар:
- прававыя і неправавыя пагрозы, якім падвергліся ў апошні час журналісты і іх рэдакцыі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці;
- што змянілася ў пратаколах і правілах бяспекі ўнутры іх арганізацый пасля здарэнняў;
- спецыялісты па лічбавай і фізічнай бяспецы прааналізуюць досвед журналістаў і дадуць рэкамендацыі, як прадухіліць падобныя рызыкі і ўзмацніць абарону супрацоўнікаў рэдакцый і іх крыніц.
Спікеры:
- Дзяніс Бігус — украінскі журналіст-расследавальнік, заснавальнік і галоўны рэдактар расследавальнага медыя Bihus.info, які ўжо больш за дзесяць гадоў выкрывае карупцыйныя схемы ўкраінскіх чыноўнікаў;
- Улад Лаўроў — трэнер па бяспецы журналістаў, старэйшы рэдактар OCCRP у краінах Балтыі і Ўсходняга партнёрства з 2011 года;
- Алеся Марахоўская – журналістка і рэдактарка аддзелу дадзеных расейскага незалежнага медыя “Важныя гісторыі”, якая спецыялізуецца на расследаваннях і дата-даследаваннях;
- Балот Тэміраў — заснавальнік YouTube-канала Temirov LIVE і аўтар рэзанансных расследаванняў аб карупцыйных схемах у вышэйшых эшалонах улады, пасля якіх ён і яго каманда падвергліся пераследам;
- Ірына Чуліўская — сузаснавальніца і член праўлення «Лабараторыі лічбавай бяспекі».
Мадэратарка: рэгіянальная рэдактарка GIJN Вольга Сімановіч.
Мовы: расейская і ўкраінская, з сінхронным перакладам.
Зарэгістравацца
15 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяНовыя пагрозы журналістам: Як іх выяўляць і прадухіляць. Вебінар GIJN