«Прававая ініцыятыва» шукае кантэнт-спецыяліста_ку
«Прававая ініцыятыва» шукае дасведчанага кантэнт-спецыяліста, які будзе пісаць пасты, ствараць візуал і манціраваць відэа па тэме правоў чалавека.
Ілюстрацыя: John Schnobrich/Unsplash
Ад кандыдата чакаюць ініцыятыўнасці, адказнасці і разумнай самастойнасці. Таксама добра, калі ён умее пераключацца паміж задачамі і выстаўляць прыярытэты.
Умовы працы:
- дыстанцыйная праца на поўную стаўку;
- зарплата ад 1000 да 1500 еўра;
- прастора для рэалізацыі ўласных праектаў;
- бонусы пасля праходжання выпрабавальнага тэрміну.
Зацікаўленых просяць пісаць і дасылаць рэзюмэ на education.legin@gmail.com
У лісце трэба указаць зарплатныя чаканні і кантакты для верыфікацыі. Абраным кандыдатам і кандыдаткам дашлюць тэставае заданне і запросяць на сумоўе.
17 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансіі«Прававая ініцыятыва» шукае кантэнт-спецыяліста_ку