Гранты на расследаванні ад FIJ

Фонд расследавальніцкай журналістыкі (FIJ) падтрымае расследаванні, прысвечаныя карупцыі і злоўжыванню ўладай у дзяржаўным і прыватным сектарах.

Дэдлайн заявак: 29 красавіка 2024 года
Заяўкі на пачатковае фінансаванне прымаюцца да 10 траўня.

Журналісты, якія займаюцца расследаваннямі, могуць падаць заяўкі на атрыманне грантаў.

FIJ прапануе дзве грантавыя ініцыятывы: праграму хуткіх грантаў на працу над гісторыямі, пра якія трэба расказаць як можна хутчэй, і гранты на стварэнне матэрыялаў па выніках праведзеных расследаванняў.

Максімальная сума гранта: 10 000 долараў ЗША. Грошы на пакрыццё такіх расходаў як аплата паездак, збор дакументаў і арэнда абсталявання. Палова суммы выплачваецца пасля зацвярджэння заяўкі, другая палова — пасля завяршэння праекта.

На гранты могуць прэтэндаваць міжнародныя журналісты, якія маюць адносіны да ЗША, працуюць з тэмамі, звязанымі з амерыканскімі грамадзянамі, урадам або бізнес-арганізацыямі. Матэрыялы павінны быць апублікаваны на англійскай мове.

Заяўкі прымаюцца на англійскай мове, яны павінны ўключаць падрабязна прапісаны бюджэт праекта.

Падрабязнасці тут

Падзяліцца:

fij.org

24 красавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты на расследаванні ад FIJ

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць