Курс аналізу прапагандысцкіх наратываў «Выкрываем правільна»

SMART-курс «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў» для тых, хто хоча навучыцца эфектыўна выкрываць прапаганду, маніпулятыўныя тэхнікі і дэзынфармацыю ў медыях і публічным дыскурсе.

Курс аналізу прапагандысцкіх наратываў «Выкрываем правільна»
Ілюстрацыя з сайта baj.media

Дэдлайн рэгістрацыі: 14 траўня 2024 года

Курс складаецца з чатырох вэбінараў на платформе ZOOM, якія будуць праходзіць па серадах з 15 траўня па 5 чэрвеня 2024 года з 18:00 да 20:30 па Мінску, Вільні і Кіеву (17:00 па Варшаве, 19:00 па Тбілісі).

Вэбінары курса: 

  • Асаблівасці сучаснай дэзынфармацыі і прапаганды: параўнальныя даследаванні і кейс Беларусі. Стас Гарэлік, эксперт Цэнтра новых ідэй — 15 траўня.
  • Як выкрываць прапагандысцкія фэйкі па адкрытых крыніцах — практыка рэдакцыі. Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.news — 22 траўня.
  • Як прапаганда маніпулюе свабоднай прэсай: пасткі, у якія патрапляюць тыя, хто хоча як лепей. Ганна Мірочнік, медыяаналітык, эксперт па інфармацыйнай гігіене і распрацоўцы камунікатыўных стратэгій — 29 траўня.
  • Дэканструкцыя наратываў прапаганды. Паўлюк Быкоўскі, старшы аналітык Media IQ — 5 чэрвеня.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сертыфікат.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Падзяліцца:

baj.media

8 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяКурс аналізу прапагандысцкіх наратываў «Выкрываем правільна»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць