Стратэгічныя сесіі для беларускіх медыя ў экзайле ад JX Fund

JX Fund запрашае незалежныя рэдакцыі падаваць заяўкі на прафесійны коўчынг па распрацоўцы стратэгій развіцця, каб зрабіць медыя больш устойлівымі.

Дэдлайн заявак: 4 чэрвеня 2024 года, 23:59 (CET)

Прыклады магчымых фокусаў: стратэгія па працы з аўдыторыяй, фінансавая ўстойлівасць, стварэнне каманды.

Вы можаце падаць заяўку праз гэтую анлайн-форму.

У перыяд з ліпеня па кастрычнік 2024 года вашу каманду будзе суправаджаць прафесійны трэнер.
Праект складаецца з трох этапаў:

  • анлайн-знаёмства і ацэнка патрэбаў;
  • афлайн-семінар у Германіі па абранай тэме з камандай да шасці чалавек;
  • да чатырох наступных анлайн-сесій.

Для каго магчымасць:

Да ўдзелу запрашаюцца толькі СМІ, якія працуюць не менш за 6 месяцаў і рэгулярна выпускаюць кантэнт, арыентаваны на аўдыторыю ў сваіх краінах.

Вы можаце падаць заяўку праз гэтую анлайн-форму.

Добра прадуманыя адказы на пытанні ў анлайн-форме не толькі карысныя для вашай заяўкі, але і дапамогуць арганізаваць найлепшы трэнінг для каманды.

Падтрымка па візавых пытаннях не можа быць аказана. Альтэрнатыўнае размяшчэнне лакацыі магчыма толькі ў выключных выпадках.

Гэты праект падтрымліваецца Federal Government Commissioner for Culture and the Media (BKM).

Пераклад на беларускую мову: Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

jx-fund.org

24 мая 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтратэгічныя сесіі для беларускіх медыя ў экзайле ад JX Fund

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць