Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Сустрэчу на платформе Zoom правядуць data-журналісты Альберта Каіра (Alberto Cairo) і Сайман Роджэрс (Simon Rogers). У рамках серыі вэбінараў Global Journalism Seminars, арганізаваных Інстытутам Reuters і Оксфардскім універсітэтам.
Калі: 19 чэрвеня 2024 года, 16:00-17:00 (CET)
Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Парыжы data-журналісты раскажуць, як можна выкарыстоўваць дадзеныя для афармлення гісторый, якія выходзяць з летніх гульняў.
Альберта Каіра — кансультант па візуалізацыі, трэнер і арт-дырэктар, а таксама загадчык кафедры інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных ва Ўніверсітэце Маямі.
Сайман Роджэрс — кансультант па дадзеных у Google і ад’юнкт-прафесар журналістыкі дадзеных ва Ўніверсытэце Northwestern. Ён таксама з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, у тым ліку Facts are Sacred.
Абодва спікеры з’яўляюцца сувядучымі ў Data Journalism Podcast.
Пераклад на беларускую мову: Прэс-клуб
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт