Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу, могуць падаць заяўкі на гранты.
Дэдлайн заявак: 14 ліпеня 2024 года
Праграма названа ў гонар Кары Ховард, былой рэдактаркі Reuters і LA Times. Яна любіла гісторыі, якія пакідалі ў чытачоў адчуванне, быццам яны толькі што сустрэлі новага сябра. Сям’я і сябры Кары і Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (IWMF) прапануюць гранты на працу над праектамі ў жанры наратыўнай журналістыкі, якую яна адстойвала.
Прымаюцца заяўкі ад фрылансерак і журналістак друкаваных выданняў, аўтарак праектаў. Прафесійная журналістыка павінна быць асноўнай прафесіяй. Кандыдаткі павінны мець тры і больш гады прафесійнага журналісцкага вопыту. Стажыроўкі не залічваюцца як прафесійны вопыт.
Кандыдаткі павінны быць у стане паказаць доказ зацікаўленасці ад рэдакцыі або мець даказаны досвед публікацый у вядомых медыя. Кандыдаткі павінны падавацца на грант і публікаваць тэксты на англійскай мове. Гісторыі могуць быць апублікаваныя ў лічбавым выглядзе і неабавязкова ў газеце ці часопісе. Тэрмін публікацыі гатовых матэрыялаў не павінен перавышаць 6 месяцаў.
Памер грантаў : да 5 000 долараў ЗША.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт