Стыпендыя для журналістаў ад Harvard Radcliffe Institute

Cтыпендыя Harvard Radcliffe Institute прапануе вучоным, пісьменнікам і журналістам магчымасць рэалізаваць амбіцыйныя праекты на працягу акадэмічнага года з дапамогай рэсурсаў Гарварду.

Стыпендыя для журналістаў ад Harvard Radcliffe Institute
Photo by Benjamin R. on Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 12 верасня 2024 года

Стыпендыя разлічана на восем месяцаў, яна будзе праходзіць з верасня 2025 па май 2026 года. Заяўкі можна падаць як на адзін, так і на два семестры навучання. Стыпендыяты атрымліваюць магчымасць карыстацца офісам, бібліятэкамі і іншымі рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэту.

Памер стыпендыі да 78 000 долараў ЗША з дадатковымі выплатамі на выдаткі па правядзенні праекту.

Пры ацэнцы заявак улічваецца якасць і значэнне прапанаванага праекту, а таксама дасягненні і патэнцыял заяўніка. Журналісты, якія прэтэндуюць на ўдзел у праграме, павінны мець як мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

ijnet.org

1 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыСтыпендыя для журналістаў ад Harvard Radcliffe Institute

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць