Transition Accelerator для медыя ад IPI

Міжнародны інстытут прэсы (IPI) ладзіць праграму Transition Accelerator. Яна разлічаная на восем месяцаў і створана для СМІ, якія імкнуцца развівацца і эксперыментаваць з новымі інвестыцыямі ў лічбавую трансфармацыю, рэдакцыйнымі прадуктамі і бізнэс-мадэлямі.

Transition Accelerator для медыя ад IPI
Скрыншот з сайта ipi.media

Дэдлайн заявак: 18 жніўня 2024 года

Памер грантаў да 20 000 еўра.

Да ўдзелу ў акселератары запрашаюць рэдакцыі, у якіх ёсць дакладна вызначаная задача ці праблема, якую яны жадаюць вырашыць. У спіс краінаў для ўдзелу ўваходзяць Польшча, Літва, Латвія, Германія, Украіна і іншыя.

Праграма прапануе фінансаванне, індывідуальныя кансультацыі, знаёмства з новымі інструментамі, а таксама рэкамендацыі, якія дапамогуць вызначыць патрэбнасці рынку, адкрыць новыя магчымасці і стварыць устойлівыя рашэнні для далейшай лічбавай трансфармацыі.

Падрабязнасці і падача тут

Перакладзена Прэс-клубам

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь, ipi.media

8 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыTransition Accelerator для медыя ад IPI

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць