Канферэнцыя пра давер да журналістыкі (Лондан)

Арганізатар канферэнцыі (Trust Conference): Thomson Reuters Foundation. Да ўдзелу запрашаюць выдаўцоў, журналістаў, навукоўцаў і тых, каго цікавіць тэма даверу да медыя.

Канферэнцыя пра давер да журналістыкі (Лондан)

Калі:  22 — 23 кастрычніка 2024 года

Дзе: Лондан, канферэнц-цэнтр каралевы Лізаветы II

Першы дзень прысвечаны вывучэнню праблемаў глабальнай дэмакратыі па меры таго, як штучны інтэлект усё больш інтэгруецца ў наш лічбавы ландшафт. Як прафесіяналы СМІ і рэдакцыі могуць забяспечыць захаванне асноўных каштоўнасцяў якаснай журналістыкі? Таксама будзе размова пра праблемы, з якімі сутыкаюцца СМІ ў выгнанні. Арганізатары прапануюць азнаёміцца з інавацыйнымі стратэгіямі супрацьдзеяння юрыдычным атакам на тых, хто абараняе свабоду СМІ.

На другі дзень увага засяродзіцца на ўплыве штучнага інтэлекту на грамадства і на той ролі, якую адказны бізнэс можа граць ва ўмовах глабальных пераўтварэнняў. Чакаецца абмеркаванне міжнародных рамак кіравання ШІ, этычных праблем інтэграцыі ШІ ў карпаратыўны сектар. Як ШІ трансфармуе прафесію юрыста, і ці дэмакратызуе ўкараненне штучнага інтэлекту доступ да закона або гэта стварае новыя бар’еры?

Будуць прадстаўленыя апошнія дадзеныя вядучай ініцыятывы па добраахвотным карпаратыўным раскрыцці інфармацыі Thomson Reuters Foundation, якая прадстаўляе інтарэсы больш за 10 мільёнаў працаўнікоў, і плануецца абмеркаваць будучыню ESG (Environmental, Social, Governance) і адказнага бізнэсу.

Білеты бясплатныя, але іх няшмат, а рэгістрацыя патрэбная. Вам неабходна будзе самім арганізаваць транспарт і пражыванне падчас удзелу ў канферэнцыі.

Па любых пытаннях звяртайцеся: Foundation@thomsonreuters.com.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

10 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiКанферэнцыя пра давер да журналістыкі (Лондан)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць