Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Школа відэакантэнту, арганізаваная Фондам Томсана, пройдзе ў Варшаве з 6 па 10 жніўня 2024 года.
Дэдлайн рэгістрацыі: да 18 ліпеня, да 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (CET)
Пра што: пра асновы стварэння відэасцэнара для платформаў YouTube ці TikTok, структуру добрай гісторыі, пра асновы інтэрв’ю, тэхніку і праграмы для здымкі і мантажу на мабільным тэлефоне/планшэце.
Для каго: для моладзі, якой ёсць што расказваць свету праз YouTube ці TikTok. Калі вы вучыцеся на спецыяльнасці, не звязанай з медыямі – але ці хацелі б цікава расказваць шырокай аўдыторыі аб сферы вашых прафесійных інтарэсаў і марыце пра ўласны відэападкаст або TikTok – і не ведаеце, як прафесійна распавядаць гісторыі, здымаць і мантаваць відэа, прасоўваць свой канал. У першую чаргу чакаюць маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў медыя, не абавязкова маючы медыйную экспертызу. Па прычынах бяспекі да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто стала пражывае за межамі Беларусі.
Трэнеры: лепшыя практыкі стварэння і прасоўвання відэакантэнту ў YouTube і TikTok з Беларусі, Украіны, Грузіі і Германіі. Трэнеры, якія пабудавалі з нуля не адзін дзясятак каналаў, раскажуць пра аналіз рынку YouTube і TikTok, пра прызначэнне мэты, ключавой аўдыторыі кантэнту і яго прасоўванні. З дапамогай трэнераў вы самі будзеце здымаць і рэдагаваць відэа для YouTube і Tik Tok і запускаць яго на гэтых платформах.
Умовы: арганізатары аплочваюць дарожныя расходы, пражыванне, ежу.
Па дадатковую інфармацыю можаце звяртацца на hannay@thomsonfoundation.org.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт