Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights (JHR)

The Journalists for Human Rights, вядучая канадская арганізацыя па развіцці СМІ, падтрымае вытворчасць інавацыйнага і якаснага кантэнту, арыентаванага на беларускамоўную аўдыторыю. Адабраныя праекты могуць атрымаць да 10 000 еўра.

Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights (JHR)
Фота: Sebastian Pandelache/Unsplash

Дэдлайн заявак: да 15-га кожнага месяца

Запрашаюць незалежных журналістаў, вядомыя платформы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці падаваць заяўкі на фінансаванне для стварэння кантэнту.

Магчымасць фінансавання адкрыта для незалежных беларускіх журналістаў, якія ствараюць журналісцкія расследаванні, рэпартажы аб правах чалавека, ЛГБТК і правы жанчын, падкасты, а таксама кароткія і доўгія дакументальныя відэа. Фінансаванне даступна для стварэння гісторый, падкастаў і відэа ў выглядзе асобных фрагментаў або серыі.

Форма заяўкі тут

Максімальная сума фінансавання любога праекта складае 10 000 еўра. У кожным цыкле будзе прымацца адна заяўка ад арганізацыі. Некалькі крыніц фінансавання дазволены пры ўмове, што яны пазначаны ў вашай заяўцы.

Патрабаванні да заяўкі можна пачытаць тут 

Калі ёсць пытанні, пішыце на jhreurope@proton.me

Пераклад Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

24 ліпеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights (JHR)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць