AFP шукае рэпарцёра ў Варшаве

Дата пачатку працы: 1 студзеня 2023 года.
Дэдлайн падачы заявак: 1 лістапада 2022 года.
Месца працы: Варшава, Польшча.

AFP шукае рэпарцёра ў Варшаве

AFP запрашае ў штат англамоўнага рэпарцёра для працы ў Варшаўскім бюро. Кандыдат павінен свабодна валодаць польскай мовай і мець пэўны досвед працы ў журналістыцы. Валоданне французскай мовай будзе карысным. Таксама вітаецца валоданне мовамі рэгіёну: рускай, беларускай і ўкраінскай.

Кандыдат будзе працаваць разам з яшчэ адным англамоўным журналістам і двума – франкамоўнымі. Кандыдат разам з камандай будзе асвятляць навіны і тэматычныя гісторыі ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, а таксама ў краінах балтыйскага рэгіёну – Літве, Латвіі і Эстоніі з дапамогай сеткі стрынгераў.

Штодзённыя задачы ўключаюць рэпартажы, напісанне, пераклад і рэдагаванне тэкстаў. Таксама могуць спатрэбіцца паездкі для асвятлення галоўных навін у рэгіёне. Характар працы прадугледжвае працяглыя працоўныя дні, калі гэта абумоўлена падзеямі, а таксама занятасць у выходныя і святочныя дні.

Ідэальны кандыдат павінен мець добрае бачанне для візуальных і мультымедыйных варыянтаў асвятлення падзей, каардынаваць працу з фота, відэа і графічнымі аддзеламі. Важна падкрэсліць, што ўсе журналісты ўносяць свой уклад у працэс збору навін ва ўсіх фарматах і працуюць дзеля агульнай мэты рэагавання і якаснай мультымедыйнай журналістыкі.

Патрэбныя навыкі:

  • досвед працы ў журналістыцы, пажадана ў інфармацыйным агенцтве;
  • добрыя навыкі напісання артыкулаў на ангельскай мове;
  • вольнае валодае польскай мовай як замежнай ці роднай;
  • добрае разуменне бягучых падзей;
  • добрае веданне сацыяльных сетак;
  • уменне спакойна працаваць пад ціскам;
  • уменне працаваць у камандзе.

А кампаніі:

AFP – гэта глабальнае інфармацыйнае агенцтва, якое забяспечвае хуткае, дакладнае і глыбокае асвятленне падзей. Журналісты AFP асвятляюць падзеі ў свеце ад канфліктаў да палітыкі, клімату, спорту, забаўляльнай тэматыцы і апошніх дасягненняў у галіне аховы здароўя і тэхналогій. Кампанія мае 2400 супрацоўнікаў і стрынгераў у 165 краіна. AFP працуе 24 гадзіны ў суткі на шасці мовах і выдае навіны ў выглядзе відэа, тэксту, фота, графікі і мультымедыя.

Калі ласка, дасылайце рэзюмэ і суправаджальны ліст на адрас:

Крыніца

Фота на вокладцы: AFP

Падзяліцца:

20 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііAFP шукае рэпарцёра ў Варшаве

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць