Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
«Наша Ніва» запрашае ў каманду карэктара беларускай мовы, сацсетачніка і перакладчыка з англійскай і, пажадана, яшчэ адной замежнай мовы на беларускую. На ўсіх пасадах цэніцца гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.
Ад кандыдата чакаюць хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.
Ідэальны кандыдат умее хутка дзейнічаць, бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах. Абавязкова патрэбна добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
Рэдакцыя вітае перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.
На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца. Але ў рэдакцыі зазначаюць, што працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе.
Максімальна падрабязнае рэзюмэ і спасылкі на свае старонкі ў сацсетках дасылайце на мэйл nashaniva.com@gmail.com.
Фота на вокладцы: Наша Ніва / Facebook
The Village Беларусь запрашае ў штат журналіста
Праект Pozirk шукае ў каманду журналіста-навінніка
4 вакансіі ад «Зеркало»: SMM, відэа, аўтары
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт