Вакансія SMM-рэдактара для YouTube-каналаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца»

У каманду YouTube-шоу «жыццё-маліна» і «Загляне сонца» патрабуецца SMM-рэдактар для YouTube і сацыяльных сетак праекта ў TikTok, Facebook.

Вакансія SMM-рэдактара для YouTube-каналаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца»
Ілюстрацыя з тэлеграм-канала mallina_by

Абавязкі: 

– напаўняць суполкі праектаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца» ў сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (TikTok, Facebook, супольнасць у YouTube);
– шукаць і рабіць забаўляльны мэдыякантэнт;
– рабіць карцінкі, мемы, відэа і іншыя віды кантэнту;
– працаваць з кам’юніці іншых сяброўскіх YouTube-праектаў.

Навыкі:

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак: Instagram, TikTok, YouTube;
– жаданне развівацца ў SMM;
– уменне працаваць з простай графікай і відэа;
– жаданне рабіць якасны прадукт для беларусаў;
– пісьменная беларуская і руская мовы;
– добрае пачуццё гумару.

Што прапануюць:

– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
– вялікае поле для эксперыментаў;
– крэатыўны калектыў, амбітныя задачы;
– аддаленая праца;
– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ дасылаць на info@digitalmediahub.online з тэмай «SMM-рэдактар».

Падзяліцца:

https://t.me/mallina_by

30 жніўня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііВакансія SMM-рэдактара для YouTube-каналаў «жыццё-маліна» і «Загляне сонца»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць