Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Удзел: бясплатны.
Колькасць фота: не больш за 4.
Грашовая прэмія пераможцам: 1000 канадскіх даляраў (каля 730 даляраў ЗША).
Дэдлайн падачы заявак: 1 лістапада 2022 года.
Прэмія Аларда за міжнародную сумленнасць (Allard Prize for International Integrity) запрашае фатографаў са ўсяго свету прыняць удзел у конкурсе фатаграфіі, які ладзіцца з 2012 года. Два разы ў год Allard Prize абірае шэсць прац-фіналістаў, якія найлепшым чынам раскрываюць ідэі прэміі – выключную мужнасць і лідарства ў барацьбе з карупцыяй або абароне правоў чалавека.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца фатографы, якім на момант падачы заяўкі споўнілася 18 год. Разам з конкурснымі здымкамі трэба даслаць кароткую біяграфію аўтара.
Журы конкурсу абірае 6 фотаздымкаў-пераможцаў, але пакідае за сабой права не прысуджаць фотаздымкі-пераможцы.
Пераможцы конкурсу атрымаюць прэмію ў памеры 1000 канадскіх даляраў (каля 730 даляраў ЗША).
Дасылаючы фотаздымкі на конкурс і ў выпадку перамогі, фатограф дае згоду на перадачу не выключных, сусветных, безтэрміновых правоў Allard Prize. Фотаздымкі будуць выкарыстоўвацца для патрэб конкурсу на сайце, а таксама ў друкаваных матэрыялах у розных фарматах. Дадатковая аплата за выкарыстанне фота-пераможцаў не прадугледжана.
У лістападзе 2020 года сярод пераможцаў конкурсу быў беларускі фатограф Яўген Ерчак.
Фота на вокладцы: Allard Prize / facebook.com
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт