Курс па асновах навуковай журналістыкі для рэдактараў
Бясплатны курс пройдзе на платформе Zoom, яго ладзіць суполка SciLine. На курсе даведаецеся пра асаблівасці працы навукоўцаў і асноўныя прынцыпы навуковай журналістыкі.
Ілюстрацыя: Unsplash+
Калі: 18 верасня 2024 года
Дзе: анлайн (Zoom)
Курс правядуць былы навуковы рэпарцёр Washington Post Рык Вайс і нейрабіёлаг Торы Эспенсен. Яны распавядуць пра тое, на што варта звяртаць увагу пры рэдагаванні матэрыялу, які ўключае навуковую інфармацыю.
Тэмы курсу:
- як навуковая інфармацыя можа ўзмацніць практычна любую гісторыю і павысіць давер да выдання;
- віды даследаванняў і што кожны з іх можа і не можа раскрыць;
- на што трэба звярнуць увагу пры ацэньванні дакладнасці навуковых матэрыялаў;
- практычныя парады па выяўленні навуковых крыніц;
- як задаваць правільныя пытанні навукоўцам.
Напрыканцы інтэрактыўнага навучання будзе 15-хвілінная сесія пытанняў і адказаў.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
5 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяКурс па асновах навуковай журналістыкі для рэдактараў